Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усебеларускі народны сход пройдзе 11 і 12 лютага


Аляксандар Лукашэнка на 5-м народным сходзе ў чэрвені 2016 году
Аляксандар Лукашэнка на 5-м народным сходзе ў чэрвені 2016 году

Пра гэта Лукашэнка заявіў на адмысловай нарадзе, прысьвечанай падрыхтоўцы Ўсебеларускага народнага сходу, паведаміў тэлеграм-канал «Пул первого».

Усебеларускі народны сход — гэта агульны сход прадстаўнікоў беларускага ўраду, кіраўнікоў прадпрыемстваў і прадстаўнікоў іншых галінаў гаспадаркі. Традыцыйна праходзіў кожныя пяць гадоў перад чарговымі прэзыдэнцкімі выбарамі. Але ў 2020-м перад выбарамі ён не адбыўся.

На пачатку сьнежня Аляксандар Лукашэнка прапанаваў зрабіць Усебеларускі народны сход канстытуцыйным органам. Паводле аналітыкаў, такім крокам Лукашэнка можа фармальна пакінуць прэзыдэнцтва, але застацца кіраўніком ці старшынём Усебеларускага сходу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG