У Горадні затрымалі «ненастаяшчага прэзыдэнта»
У Горадні сёньня затрымалі «ненастаяшчага прэзыдэнта» Андрэя Янковіча (на фота), вулічнага музыканта Антона Сіліча і яшчэ дваіх чалавек, паведамляе «Вясна».
Агулам праваабаронцы ўжо сабралі прозьвішчы 68 затрыманых падчас сёньняшніх акцыяў пратэсту ў Беларусі: у Менску, Горадні, Салігорску, Сьмілавічах, Наваполацку, Радашковічах, Берасьці, Віцебску, Барысаве і Бараўлянах.
Падчас маршаў у Менску затрымалі каля 100 чалавек, — міліцыя
Менская міліцыя паведаміла, што падчас «несаекцыянаваных акцый» у Менску затрымалі каля 100 чалавек.
Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць імёны 61 затрыманага.
І яшчэ відэа зь менскіх маршаў
Пратэстоўцы сёньня перакрылі Гарадскі Вал у Менску
Ужо звыш 40 затрыманых
Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць імёны 42 затрыманых сёньня ў сувязі з акцыямі пратэсту.
Недазьняў сьцяг
Сьведка кажа, у Менску камунальнік спачатку зьняў бел-чырвона-белы сьцяг, пасьля павесіў на дрэва.
«Разганялі, але мы сабраліся»
Піша чытач пра аб’яднаньне калёнаў зь менскіх Арлоўкі, «Шахматнага», «плошчы Пераменаў» і раёну кінатэатру «Кіеў»
Сярод затрыманых — сустаршыня страйкаму «Беларуськалія»
Імя Анатоля Бокуна фігуруе ў сьпісах «Вясны». Дагэтуль ён правёў пад арыштам 55 дзён.
У 16:00 праваабарончы цэнтар паведаміў пра 31 затрыманага.
Маршы на поўначы Менску
Акцыі пратэсту праходзяць у розных гарадах Беларусі
Ужо два дзясяткі затрыманых
Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць імёны 19 затрыманых сёньня ў сувязі з акцыямі пратэсту, супольнасьць «Списки задержанных» — 22-х,
Сілавікі выхапілі чалавека з машыны на Трактарным заводзе
Яшчэ відэа шэсьцяў у Менску
Горадня. Байцы АМАП вядуць па Савецкай вуліцы дзяўчыну ў чырвона-белым шаліку
Сілавікі прыйшлі ў 4-ю гарадскую клінічную бальніцу
Іх там не менш за 15 чалавек, паведамляе Еўрарадыё. На тыдні ў гэтай бальніцы пабываў Аляксандр Лукашэнка.
Маршы ў розных раёнах працягваюцца
Акцыі салідарнасьці прайшлі ў розных раёнах Менску
Сілавікі разагналі калёну ў 50 чалавек на Залатой Горцы
Некалькі чалавек затрымалі.
«Маяк Менску» прагуляўся без затрыманьняў
Гомель. Бяз маршаў, але з затрыманьнямі
У цэнтры Гомля «традыцыйна» шмат пешых патрулёў міліцыі, дзяжураць бусы з АМАПам і машыны ДАІ. Мінакоў у цэнтры гораду мала — у асноўным людзі ходзяць па парах і невялікіх кампаніях. Некалькі аўто курсуюць па горадзе з пратэстнымі песьнямі на вялікім гуку. Ужо затрыманыя пяць чалавек — дзьве жанчыны і адзін мужчына, а таксама дзьве пажылыя жанчыны на Савецкай вуліцы (апошнія былі без сымболікі і не ў «палітычных колерах»).