Затрыманьні ў Менску
У Грушаўцы, па непацьверджаных дадзеных, затрымалі да 6 чалавек, паведамляе Онлайнер.
Таксама паведамляецца пра затрыманьні на Прытыцкага
У менскіх мікрараёнах працягваюцца маршы
Над Лебядзіным у неба запусьцілі бел-чырвона-белы сьцяг
Адзін з раёнаў Менску выйшаў на нядзельны марш
Вольга Хіжынкова выйшла на волю ў Жодзіна
«Міс Беларусь — 2008» Вольга Хіжынкова выйшла на волю пасьля 42 сутак арышту, паведамляе тэлеграм-канал «Cписки задержанных». У Жодзіна Хіжынкову перавезьлі за дзень да вызваленьня, каб яе не сустракалі людзі ў Менску.
«Марш народнага трыбуналу» ў гарадах Беларусі. Жывы эфір тэлеканалу «Настоящее время»
Людзі сабраліся ў калёны і выйшлі ў ланцугі салідарнасьці. Масавая акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту можа стаць апошняй у гэтым годзе. Перад пачаткам маршу ў буйныя гарады сьцягнулі дзясяткі адзінак спэцтэхнікі, жыхары розных раёнаў Менску распавядаюць аб сілавіках і паведамляецца пра першыя затрыманьні.
Менск. Людзі фармуюць калёны і ланцугі салідарнасьці
У раёне вуліцы Матусевіча зьбіраецца калёна пратэстоўцаў, а на вуліцы Багдановіча стаіць «ланцуг салідарнасьці».
Менск. Спэцтэхніку сьцягваюць да рэзыдэнцыі Лукашэнкі і ў цэнтар гораду
Аўтобусы сілавікоў дзяжураць ля плошчы Дзяржаўнага сьцяга недалёка ад Палацу незалежнасьці, які зьяўляецца рэзыдэнцыя Лукашэнкі. Насупраць самога палацу, на вуліцы Сапёраў, прыпаркаваныя машыны з калючым дротам. Ёсьць сілавікі і каля стэлы на праспэкце Пераможцаў.
У менскім Уруччы машыны сілавікоў вітаюць людзі з афіцыйнай сымболікай.
Менск. Ланцуг салідарнасьці ў Каменнай горцы
Акцыі пратэсту ў нядзелю пачаліся яшчэ прыцемкам