Прычына — хуткае пашырэньне новага штаму каранавірусу, паведаміла BBC. «Ён можа быць на 70% больш небясьпечным, чым стары варыянт», — заявіў прэмʼер міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан.
Новы штам VUI-202012/01 хутка распаўсюджваецца. У лістападзе ён быў у 28% хворых на COVID-19, у сьнежні — ужо ў 60%.
У Лёндане і Ўэльсе ўвялі локдаўн. У Шатляндыі забаранілі ўезд і выезд.
Людзей заклікаюць не выходзіць на вуліцу. Зачыніліся ўсе гандлёвыя пункты, апроч крамащ першай неабходнасьці. Не працуюць цырульні і спартовыя клюбы.
«Я ведаю, зь якімі эмоцыямі людзі адносяцца да гэтай пары году… Я ведаю, якім гэта будзе расчараваньнем», — сказаў прэмʼер-міністар.
Абмежаваньні пакуль увялі на два тыдні, да 30 сьнежня.