Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У Беларусі істотны дэфіцыт грамадзянскіх і палітычных правоў», — справаздача ўраду Нямеччыны аб правах чалавека


Бундэстаг Нямеччыны
Бундэстаг Нямеччыны

Урад Нямеччыны прадставіў у Бундэстаг справаздачу аб палітыцы нямецкага ўраду ў галіне правоў чалавека. Дакумэнт ахоплівае пэрыяд з 1 кастрычніка 2018 па 30 верасьня 2020 году.

Асобны разьдзел справаздачы прысьвечаны Беларусі.

Як паведамляе агенцтва БелаПАН, у дакумэнце гаворыцца: «У Беларусі істотны дэфіцыт грамадзянскіх і палітычных правоў, асабліва ў сфэры свабоды СМІ, сходаў і аб’яднаньняў. Недзяржаўныя праваабарончыя арганізацыі, незалежныя партыі, абʼяднаньні і выдавецтвы сутыкаюцца са значнымі абмежаваньнямі».

Паводле справаздачы нямецкага ўраду, «сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі са сьнежня 2019 году пасьлядоўна пагаршалася. Пасьля масавых рэпрэсіяў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году і гвалтоўнай рэакцыі на мірныя пратэсты пасьля выбараў яна дасягнула найніжэйшага на дадзены момант узроўню».

Нямецкі ўрад канстатуе, што «апазыцыйныя палітыкі, праваабаронцы, незалежныя журналісты, роўна як і ўдзельнікі пратэстнага руху, зазналі масавыя рэпрэсіі, у тым ліку пагрозы, перасьлед, затрыманьні, высылку і ў асобных выпадках вельмі жорсткае абыходжаньне».

Адзначаецца таксама, што ў Беларусі, якая не ўваходзіць у Раду Эўропы, па-ранейшаму ўжываецца сьмяротнае пакараньне, а мандат спэцыяльнага дакладчыка Рады ААН па правах чалавека ўлады краіны не прызнаюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG