Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША праз збой на вытворчасьці зьнішчылі 400 тысяч вакцынаў Moderna


Амэрыканскі вытворца вакцыны супраць каранавірусу Moderna зьнішчыў 400 тысяч дозаў прэпарату праз праблемы зь фільтраваньнем.

Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ўраду ЗША.

Бракаваную партыю не расфасавалі. Збой узьнік на фінальным этапе вытворчасьці.

Прадстаўнік Moderna сказаў агенцтву Bloomberg, што кампанія па-ранейшаму мяркуе выканаць плян і вырабіць для ЗША 20 мільёнаў дозаў вакцыны ў сьнежні і ад 85 да 100 мільёнаў дозаў у першым квартале 2021 году. Эфэктыўнасьць прэпарату, паводле вытворцы, складае 94 працэнты.

17 сьнежня спэцыяльны камітэт упраўленьня санітарнага нагляду за якасьцю харчовых прадуктаў і мэдыкамэнтаў ЗША падтрымаў выкарыстаньне вакцыны Moderna для барацьбы з COVID-19.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG