Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праезд празь беларускую мяжу прапануецца зрабіць платным — звыш 30 даляраў з аўтамабіля


Аўтамабілі, ілюстрацыйнае фота
Аўтамабілі, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства фінансаў Беларусі прапанавала зрабіць платным перасячэньне дзяржаўнай мяжы на аўтамабілі.

Пра гэта заявіў першы намесьнік міністра фінансаў Дзьмітры Кійко на сустрэчу ў Палаце прадстаўнікоў. Грошы патрэбны на барацьбу з каранавірусам.

Па словах чыноўніка, прапануецца дазволіць мясцовым уладам уводзіць мясцовы збор на перасячэньне мяжы.

«Абласным саветам дэпутатаў могуць дазволіць уводзiць мясцовы збор за перасячэньне дзяржмяжы транспартнымі сродкамі, максымальная маса якіх не перавышае 5 тон, у пунктах пропуску ў памеры ня больш за 3 базавыя велічыні», — гаворыцца ў прапанове ведамства.

У такім выпадку кіроўцы легкавых аўтамабіляў за кожны праезд мяжы мусяць заплаціць 81 рубель.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG