Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа Шарамета: суд у Кіеве пакінуў падазраванага пад вартай, нягледзячы на стан здароўя


Суд абавязаў кіраўніцтва Кіеўскага СІЗА надаць Антоненку мэдычную дапамогу.
Суд абавязаў кіраўніцтва Кіеўскага СІЗА надаць Антоненку мэдычную дапамогу.

Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіеву адмовіўся зьмякчыць меру стрыманьня фігуранту справы аб забойстве журналіста Паўла Шарамета, вэтэрану баявых дзеяньняў Андрэю Антоненку.

Абарона Антоненкі прасіла зьмяніць яму ўтрыманьне пад вартай пад асабістыя гарантыі, бо вэтэран скардзіўся на пагаршэньне самаадчуваньня. Лекар, які рабіў яму апэрацыю на назе, выступіў у судзе і пацьвердзіў, што ўтрыманьне ў сьледчым ізалятары дрэнна адбілася на стане яго пацыента.

Суд абавязаў кіраўніцтва Кіеўскага СІЗА прадставіць Антоненку мэдычную дапамогу, у тым ліку мэдычнае абсьледаваньне і лячэньне.

Журналіст «Украінскай праўды» Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 у выніку выбуху аўтамабіля ў цэнтры Кіева.

У сьнежні 2019 году паліцыя ўпершыню назвала імёны падазраваных у справе: сяржант сіл спэцыяльных апэрацый Андрэй Антоненка (Riffmaster), ваенны мэдык Яна Дугар і валянтэр Юлія Кузьменка. Яны заяўляюць аб недатычнасьці да забойства.

4 верасьня суд пачаў разгляд справы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG