Уладзіслаў Гален ня бачыць сэнсу ўдзельнічаць у спаборніцтвах па сваёй дысцыпліне і называе «сюрам» апошнія падзеі ў Беларусі. Асноўны матыў адмовы, паводле тэлеграм-каналу «Юрфак за правду», — катаваньні людзей і арышт сябра.
«Адкрыўшы заданьні да алімпіяды, я ўсьвядоміў, што мой сябар цяпер знаходзіцца ў СІЗА, людзей забіваюць і катуюць, а права ў краіне не працуе».
Студэнты і выкладчыкі сталі аднымі з галоўных удзельнікаў пратэстаў супраць дыктатуры і гвалту ў Беларусі. Ім ня раз прысуджалі адміністрацыйныя арышты і штрафы за акцыі пратэсту.