Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбыўся глябальны збой у працы сэрвісаў Google


Колерам пазначаныя месцы, дзе назіраюцца збоі ў працы Google, на 14 сьнежня 2020 году
Колерам пазначаныя месцы, дзе назіраюцца збоі ў працы Google, на 14 сьнежня 2020 году

Доступу няма да пошуку Google, Google Docs, GMail, Play Store, Youtube ды іншых сэрвісаў карпарацыі.

Паводле сэрвісу downdetector.com, днём 14 сьнежня праблемы з доступам да гэтых сэрвісаў назіраюцца ня толькі ў Беларусі, але і ў многіх краінах Эўропы, і ў ЗША.

Некаторыя сэрвісы, для якіх не патрэбная рэгістрацыя, працуюць праз рэжым «Інкогніта» або яго аналягі.

Пакуль аб прычынах глябальнага збою нічога не паведамляюць, але праца сэрвісаў ужо пачала аднаўляцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG