Улад працаваў для фільму «Ўрокі фарсі» рэжысэра Вадзіма Перэльмана. Гэтую карціну вылучылі на прэмію «Оскар» 2021 году ад Беларусі. У тытрах ёсьць імя палітвязьня, паведамляе politzek.me.
«Улад Карэцкі працаваў са мной у кіно як рабочы і на рэклямных роліках як асьвятляльнік. Ціхі, спакойны хлопец. І як пярун зь яснага неба — раптам на дзяржаўным канале кажуць, што ён арганізатар пратэстаў», — расказаў калега Карэцкага ў кінапрадукцыі.
Вядома, што Уладзіслаў Карэцкі сядзіць у камэры зь дзясяткам іншых чалавек, пераважна гэта замежнікі, якіх зьбіраюцца дэпартаваць зь Беларусі. Сам Улад вывучае за кратамі ангельскую мову. У лістах да сяброў вязень падзяліўся плянамі пасьля вызваленьня павандраваць па Беларусі з намётам.