Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі палітвязьнем яшчэ аднаго зьняволенага


Страйк у Жлобіне, ілюстрацыйнае фота
Страйк у Жлобіне, ілюстрацыйнае фота

Праваабаронцы ў Беларусі лічаць прысуд Яну Рымараву палітычна матываваным і патрабуюць яго неадкладнага вызваленьня, паведамляе сайт «Вясны».

20 лістапада суд Жлобінскага раёну Гомельскае вобласьці прызнаў Яна Рымарава вінаватым у злачынстве, прадугледжаным арт. 369 Крымінальнага кодэксу, а менавіта «ў публічнай зьнявазе праз выкарыстаньне чату мэсэнджару „Telegram“ „Жлобин Для Жизни ЧАТ“ прадстаўніка ўлады — намесьніка кіраўніка АУС Жлобінскага райвыканкаму — кіраўніка міліцыі грамадзкай бясьпекі падпалкоўніка міліцыі Дзядзюна Дзьмітрыя Ўладзімеравіча».

Яна Рымарава пакаралі абмежаваньнем волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады.

Цяпер, паводле «Вясны», у Беларусі 161 палітычны вязень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG