Менск. Спэцтэхніку звозяць, дэманстранты выходзяць у сваіх дварах
Жыхары Каменнай горкі выйшлі на нядзельны шпацыр аднымі зь першых. Тым часам у цэнтар гораду і мікрараёны зноў завялі спэцтэхніку.
Раніцай прайшлі маршы пратэсту ў Заслаўі і Горадні
Сёньня ў Заслаўі марш пад бел-чырвона-белымі сьцягамі прайшоў на чыгуначнай станцыі Беларусь.
У Горадні людзі выйшлі на прагулку ў адным з мікрараёнаў.
Мэтро ў Менску пакуль не зачынілі, мабільны інтэрнэт не адключылі
Адрозна ад папярэдніх нядзеляў, на 12.00 у Менску падчас пратэстаў не закрытая ніводная станцыя мэтро — упершыню за апошнія 18 тыдняў. Таксама не абмежаваны мабільны інтэрнэт.
У Зялёным Лузе выйшлі ўжо раніцай
У Зялёным Лузе сёньня ад самай раніцы жыхары раёну выходзілі на марш, гукаючы «Жыве Беларусь!»
Што адбываецца за Домам афіцэраў у Менску
«Глядзі ў вакно, а не ў тэлевізар!»
У Горадні таксама выйшлі на марш
Сілавікі прыехалі ў раён ЖК «Маяк Менску»
Затрыманьні ў раёне мэтро «Спартыўная»
Сілавікі ў масках патрулююць вуліцы
Яшчэ адзін раён выйшаў на марш
У пасёлку Сокал на марш выйшаў Сьвяты Мікалай
Затрыманьні ва Ўруччы
У Сухараве скандуюць «Лукашэнку ў аўтазак»
Нягледзячы на затрыманьні, людзі працягваюць гуляць па раёнах
У розных раёнах гораду бачаць сілавікоў
Гомель. Маршу няма, затое пачаліся затрыманьні
Вуліцу Савецкую звыкла патрулюе АМАП на бусах. Каля сквэру Грамыкі спыніўся белы бус, у які амапаўцы зацягнулі траіх чалавек — дзьвюх дзяўчын і аднаго хлопца. Іх павезьлі ў Цэнтральны РАУС. Адна затрыманая дзяўчына была ў белай куртцы з чырвоным шалікам.
Людзі выйшлі зь дзецьмі да ялінкі — зьявіліся сілавікі
Маршы ў Сухараве, Каменнай Горцы і на Калініна
Жорсткія затрыманьні таксама працягваюцца