Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін з дваровых маршаў у Менску 13 сьнежня. У руках дэманстрантаў — бел-чырвона-белы сьцяг і сьцяг з выявай Кастуся Каліноўскага
Адзін з дваровых маршаў у Менску 13 сьнежня. У руках дэманстрантаў — бел-чырвона-белы сьцяг і сьцяг з выявай Кастуся Каліноўскага

Чацьвёртая нядзеля дваровых маршаў. Што адбываецца ў Беларусі на 127-ы дзень пратэстаў

У Беларусі сёньня праходзяць «дваровыя маршы» пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Свабода вядзе онлайн-рэпартаж падзеяў.

Калі нешта адбываецца каля вас, дасылайце нам фота і відэа на @SvabodaBelarus_Bot.

19:45 13.12.2020

Онлайн-трансьляцыя скончаная.

Падсумаваньне зь Менскага маршу можна пачытаць і паглядзець тут.

За ўсімі апошнімі навінамі сачыце ў Тэлеграме Свабоды!

19:13 13.12.2020

Як прайшлі сёньняшнія маршы. Відэасправаздача

18:37 13.12.2020

Ужо 157 затрыманых падчас пратэстаў

Праваабаронцам «Вясны» пакуль вядомыя імёны 157 затрыманых сёньня ў сувязі з пратэстамі

Зь іх тры чалавекі ў Смалявічах, адзін у Берасьці, астатнія ў Менску.

17:54 13.12.2020

У Менску ледзь не затрымалі Макса Каржа

Чытачы Tut.by паведамляюць, што сёньня ў Грушаўскім сквэры ледзь не затрымалі папулярнага рэп-выканаўцу Макса Каржа.

«Амапаўцы падскочылі да Каржа і яго сябра, сказалі: „Пройдзем з намі для праверкі. Калі ўсё будзе добра, адпусьцім“ і правялі іх у бус», — расказала чытачка парталу, якая была побач зь імі ў Грушаўскім сквэры.

З словаў дзяўчыны, у бусе сьпевака і яго прыяцеля трымалі нядоўга — праверылі тэлефоны, паглядзелі, на якія тэлеграм-каналы яны падпісаныя, і адпусьцілі.

Макс Корж пацьвердзіў Tut.by праўдзівасьць гэтай гісторыі.

17:10 13.12.2020

У Менску схапілі карэспандэнта «Белсату»

Стась Івашкевіч пасьпеў паведаміць, што знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС.

Ужо больш за 100 чалавек затрымалі падчас маршаў пратэсту сёньня.

16:56 13.12.2020

У Смалявічах міліцыя затрымала цэлую клясу школьнікаў

Пра незвычайнае здарэньне паведаміла былая настаўніца Смалявіцкай гімназіі Ганна Севярынец:

«Сёньня ў Смалявічах супрацоўнікі міліцыю затрымалі ўсю 11-ю клясу нашай гімназіі, якая гуртам вярталася цэнтральнай вуліцай з рэпэтыцыі выпускнога вальсу.

Хлопцаў пасадзілі за краты, дзяўчат на лаўкі, пераганялі з буса ў бус, прывезьлі ў РАУС, камандавалі стаць тварам да сьцяны. Дзякуй Богу, жанчына ў РАУСе моцна зьдзівілася і спыталася: «Нашто вы сюды дзяцей прывезьлі?» І іх выпусьцілі».

16:34 13.12.2020

Салдат сьпіць, а служба ідзе

Сёньня ў Менску.

16:15 13.12.2020

84-гадовы Ян Грыб у сьпісах затрыманых?

Паэт Ян Грыб зьявіўся ў сьпісе затрыманых, якія зьбірае праваабарончы цэнтар «Вясна». Ён заўсёднік акцыяў пратэсту, у лістападзе адзначыў 84-я народзіны.

Пазьней чытачы каналу #МотолькоПомоги паведамілі, што сілавікі зьбіраліся яго затрымаць, але ўрэшце ня ўзялі.

Чым ён вядомы і што ён казаў пра пратэсты ў студзені >>

На гэты момант вядома пра затрыманьне 83 чалавек.

15:52 13.12.2020

«Наша возьме» — плякат на доме на поўначы Менску

15:35 13.12.2020

Ужо 57 затрыманых падчас пратэстаў

Праваабаронцам «Вясны» пакуль вядомыя імёны 57 затрыманых сёньня ў сувязі з пратэстамі

Зь іх тры ў Смалявічах, адна ў Берасьці, астатнія ў Менску.

15:29 13.12.2020

У Горадні пачаліся адзінкавыя затрыманьні ў цэнтры

Каля ўнівэрмагу «Нёман» затрымалі прынамсі двух хлопцаў. Перад гэтым людзі ішлі па Савецкай вуліцы, пляскалі ў ладкі, гукалі «Жыве Беларусь». Відавочцы паведамляюць таксама пра затрыманьні ў мікрараёне Дзевятоўка.

15:20 13.12.2020

У Менску затрымалі непаўналетняга?

15:04 13.12.2020

Як сёньня выглядае Горадня

14:43 13.12.2020

28 затрыманых падчас пратэстаў

Праваабаронцам «Вясны» пакуль вядомыя імёны 28 затрыманых сёньня ў сувязі з пратэстамі

Зь іх тры ў Смалявічах, адна ў Берасьці, астатнія ў Менску.

14:43 13.12.2020

Што адбываецца ў Магілёве

14:32 13.12.2020

Менчукі стаюць у «ланцугі салідарнасьці»​

14:23 13.12.2020

Што адбываецца на гэты момант

  • Як у Менску, так і ў іншых гарадах Беларусі праходзяць раённыя маршы і акцыі пратэсту, зьбіраецца шмат калёнаў зь дзясяткаў чалавек, дзесьці і з сотняў.
  • У Менску ўпершыню за доўгі час не закрывалі станцыі мэтро, не адключалі мабільны інтэрнэт, сілавікі не перакрывалі дарогі.
  • Прытым сілавікі чыняць лякальныя затрыманьні і напады на пратэстоўцаў на вуліцах і ў дварах. Затрыманых б’юць. Як відаць у сетцы каналаў «Глаза Минска», перасоўваньні сілавікоў па горадзе хаатычныя.
  • Сярод тэхнікі сілавікоў заўважылі вадамёты (у Менску –3°С), але пакуль супраць дэманстрантаў не ўжывалі спэцсродкаў. Сьведкі паведамлялі і пра сілавікоў з сабакамі, але сабак сёньня на дэманстрантаў пакуль не нацкоўвалі.
  • Аднаму з затрыманых удалося зьняць і перадаць відэа з гомельскага аддзяленьня міліцыі — сілавікі пагражаюць затрыманым, нецэнзурна лаюцца.
14:18 13.12.2020

Як аб'ядналіся калёны каля мэтро «Партызанская»

14:15 13.12.2020

Грушаўка выйшла на марш

14:08 13.12.2020

Жорсткія затрыманьні таксама працягваюцца

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG