У гэтым месяцы краіна атрымае 249 тысяч дозаў вакцыны, цытуе BBC прэм’ер-міністра Канады Джастына Трудо. Агулам Канада закупіла 20 мільёнаў дозаў вакцыны — гэта дастаткова, каб прышчапіць 10 мільёнаў чалавек — і мае магчымасьць купіць яшчэ 56 мільёнаў.
2 сьнежня Брытанія першай ў сьвеце ўхваліла гэтую вакцыну, а брытанская Нацыянальная служба аховы здароўя 8 сьнежня пачала вакцынацыю насельніцтва.