Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы Беларусі прызналі 15 новых палітвязьняў. Цяпер іх 161


Плякат над шэсьці пэнсіянэраў у Менску
Плякат над шэсьці пэнсіянэраў у Менску

Беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі вязьнямі 15 фігурантаў крымінальных справаў. Яны папоўнілі сьпіс, у якім дагэтуль значыліся 146 палітзьняволеных.

Гэта затрыманыя паводле артыкула 293 («масавыя беспарадкі») Аляксандар Цярэшка, Ірына Шчасная, Руслан Парфёнаў, Дзяніс Жук, а таксама паводле артыкула 342 («групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак») Сяргей Ярашэвіч, Алег Корбан, Дзьмітры Карабейнік, Рыгор Саладоўнікаў, Арцём Вінакураў, Аляксей Санчук, Ігар Повараў, Яўген Юшкевіч, Тацяна Якельчык, Уладзіслаў Марціновіч, Іван Андрушойць (абвінавачаны яшчэ і паводле ч.2 арт. 349 КК).

Усяго ў Беларусі ўжо 161 палітвязень.

«Лічым неабходным адзначыць: дэманстранты не зьдзяйсьнялі дзеяньняў, ахопленых дыспазыцыяй артыкула 293 КК, адпаведна, яны ня могуць кваліфікавацца як масавыя беспарадкі. Удзельнікі пратэстаў не ўчынялі падпалаў, пагромаў, не зьнішчалі маёмасьць і не аказвалі збройнага супраціву праваахоўным органам. Кваліфікацыя дзеяньняў Івана Андрушойця паводле ч.2 арт. 349 КК (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі) наогул ня можа зьяўляцца падставай для абраньня меры стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай», — гаворыцца ў супольнай заяве на сайце цэнтру «Вясна».

Такі прэсінг праваабаронцы лічаць палітычна матываваным перасьледам у сувязі з рэалізацыяй згаданымі асобамі свабоды мірных сходаў і выказваньня сваёй думкі адносна абвешчаных вынікаў выбараў прэзыдэнта Беларусі. Гэтых асобаў праваабаронцы прызнаюць палітычнымі зьняволенымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG