Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штаб Бабарыкі стварыў сацыяльную сетку для сяброўства з палітвязьнямі


Партрэты палітвязьняў з праекту politzek.me
Партрэты палітвязьняў з праекту politzek.me

Штаб Бабарыкі запусьціў праект politzek.me. Ягоная мэта — «зрабіць палітвязьняў бліжэйшымі да кожнага беларуса, каб усё больш і больш людзей даведваліся, што ёсьць тыя, хто сядзіць у турме беспадстаўна і каму вельмі патрэбна падтрымка».

Каб далучыцца да праекту, трэба зарэгістравацца на сайце (распрацоўнікі сьцьвярджаюць, што гэта бясьпечна), выбраць у сябры палітвязьня і выканаць заданьні тыдня.

Заданьні гэтага тыдня:

  • напісаць ліст сябру,
  • падзяліцца ім у сацсетках,
  • перайменаваць імем сябра вайфай,
  • начапіць на руку чорны бранзалет
  • і іншыя.

Праект мае сваю старонку ў Інстаграме, прасоўвае свае хэш-тэгі, і выпусьціў набор стыкераў для Тэлеграма. Стыкеры «добры Знак» і «кепскі Знак» ужо пасьпелі завірусіцца ў сацсетках.

Зьвесткі пра палітвязьняў распрацоўнікі бяруць з сайту праваабарончага цэнтру «Вясна». Але кожны ўдзельнік можа іх дапоўніць сваёй гісторыяй пра таго ці іншага палітвязьня.

У Беларусі на сёньня 146 палітычных зьняволеных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG