Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр расейскі актор, які сыграў герояў Быкава і Караткевіча


Барыс Плотнікаў, 2019 г.
Барыс Плотнікаў, 2019 г.

У Маскве на 72-м годзе жыцьця памёр савецкі і расейскі актор Барыс Плотнікаў. Плотнікаў хварэў на COVID-19 і тыдзень ляжаў у шпіталі пад апаратам штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.

Барыс Плотнікаў выступаў на сцэне некалькіх маскоўскіх тэатраў і зьняўся ў некалькіх дзясятках кінафільмаў. Плотнікаў дэбютаваў у кіно ў 1976 годзе ў ролі Сотнікава — галоўнай ролі ў стужцы Ларысы Шапіцькі «Ўзыходжаньне», зьнятай паводле аповесьці Васіля Быкава «Сотнікаў». Роля прынесла Плотнікаву ўсесаюзную вядомасьць, а сам фільм быў высока ацэнены крытыкай і атрымаў гран-пры Бэрлінскага міжнароднага кінафэстывалю.

У 1979 годзе Плотнікаў сыграў ролю Андрэя Беларэцкага ў экранізацыі раману Ўладзімера Караткевіча «Дзікае паляваньне караля Стаха».

Шырока вядомай стала таксама роля доктара Івана Бармэнталя, якую Плотнікаў сыграў у 1988 годзе ў тэлефільме Ўладзіміра Борткі «Сабачае сэрца» паводле аповесьці Міхаіла Булгакава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG