Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВВС назвала фільмы па Быкаву і Адамовічу сярод найлепшых кінастужак пра вайну


Алесь Адамовіч (крайні справа) на здымках фільму «Ідзі і глядзі»
Алесь Адамовіч (крайні справа) на здымках фільму «Ідзі і глядзі»

Аглядальнік BBC па пытаньнях культуры Аляксандар Кан да 75-годзьдзя перамогі над нацызмам пералічыў 20 найлепшых, на ягоны погляд, ваенных кінастужак.

У сьпіс, акрамя такія фільмаў як «Касаблянка» Майкла Кэртыса (1942). «Іванава дзяцінства» Андрэя Таркоўскага (1962), «Сьпіс Шындлера» Стывэна Сьпілбэрга (1993), «Бункер» Алівера Хіршбігеля (2004), увайшлі фільмы па творах Васіля Быкава і Алеся Адамовіча.

Пішучы пра фільм Ларысы Шапіцькі «Ўзыходжаньне» (1976) па аповесьці Васіля Быкава «Сотнікаў», аглядальнік назваў яго «прыпавесьцю пра Хрыста і Юду», «адной з найлепшых і самых пранізьлівых савецкіх стужак пра вайну».

Фільм Элема Клімава «Ідзі і глядзі» (1985) па прозе Алеся Адамовіча, адзначае аглядальнік, «часта апынаецца на самых першых месцах, апярэджваючы і ўсе заходнеэўрапейскія і амэрыканскія шэдэўры, і савецкія».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG