Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абраная прэзыдэнтка Малдовы прапанавала замяніць міратворцаў Расеі на міжнародную місію АБСЭ


Мая Санду
Мая Санду

Абраная прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду выказалася за дыялёг з Расеяй у пытаньні вываду войскаў РФ з тэрыторыі Прыднястроўя, паведамляе Інтэрфакс.

«Ёсьць дзьве часткі расейскіх войскаў у Прыднястроўскім рэгіёне. Ёсьць апэратыўная група расейскіх войскаў, якая знаходзіцца на тэрыторыі Малдовы безь якіх-небудзь афіцыйных дакумэнтаў. Няма і не было ніколі пагадненьня аб знаходжаньні гэтых войскаў, няма згоды Малдовы на знаходжаньне гэтай групы войскаў у нашай краіне. І гэтыя войскі павінны быць выведзеныя, як і ўзбраеньне і боепрыпасы, якое яны ахоўваюць», — заявіла Санду ў панядзелак на першай прэс-канфэрэнцыі ў якасьці абранага прэзыдэнта.

Санду дадала, што ёсьць і другая частка ўзброеных фармаваньняў Расеі ў Малдове — міратворчыя сілы.

«Міратворчыя сілы знаходзяцца ў Малдове ў адпаведнасьці з пагадненьнем ад 21 ліпеня 1992 году. У цяперашні час няма пагрозы аднаўленьня збройнага канфлікту. І мы выступаем за ператварэньне гэтай міратворчай апэрацыі ў грамадзянскую міжнародную місію пад мандатам АБСЭ. Гэта ня новая пазыцыя, гэта афіцыйная пазыцыя Малдовы, неаднаразова агучаная цягам гадоў», — сказала Санду.

«Мы бачым, што ў Расеі іншая думка. Мы будзем весьці дыялёг, перамовы, будзем абмяркоўваць. Мы незалежная краіна, якая ня хоча знаходжаньня замежных войскаў на сваёй тэрыторыі. Будзем весьці перамовы. Летась, калі я была прэм’ер-міністрам, мы бачылі адкрытасьць з боку Расеі для такіх перамоваў», — цытуе Маю Санду Інтэрфакс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG