Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калёна дэманстрантаў на Партызанскім праспэкце ў Менску, 29 лістапада
Калёна дэманстрантаў на Партызанскім праспэкце ў Менску, 29 лістапада

Другая нядзеля «дваровых маршаў». Што адбываецца ў Беларусі на 113-ы дзень пратэстаў

У Беларусі сёьня праходзяць «дваровыя маршы». Упершыню акцыя ў такім фармаце прайшла ў мінулую нядзелю. Свабода вядзе онлайн-рэпартаж з падзей.

Калі нешта адбываецца каля вас, дасылайце нам фота і відэа на @SvabodaBelarus_Bot.

13:45 29.11.2020

Што адбываецца ў рэгіёнах

  • У Жодзіне людзі спрабавалі сабрацца на марш, але іх разагналі.
  • Гомель. Тут фактычна няма акцыі пратэсту, бо вельмі шмат міліцыі і АМАПу на Савецкай вуліцы. Людзі гуляюць сем'ямі ці невялікімі кампаніямі без сымболікі. Тым ня менш ужо як мінімум трох чалавек затрымалі
  • Горадня. У мікрараёне Вішнявец затрымалі як найменей 4 чалавекі. Туды прыйшла калёна з прыкладна 20 чалавек без сымболікі. Да іх пад'ехалі 3 мікрааўтобусы зь людзьмі ў масках, начальнік АМАПу Віктар Краўцэвіч і намесьнік начальніка ЎУС Горадзенскага аблвыканкаму Віталь Стасюкевіч. Людзей затрымлівалі ў тым ліку ў дварах людзі ў цывільным
  • Таксама на акцыі сёньня выйшлі ў іншых гарадах (Заслаўе, Ракаў, Ліда, Фаніпаль, Жодзіна, Дзяржынск і інш.)
13:52 29.11.2020

Натоўп сілавікоў забірае у мужчыны бел-чырвона-белы сьцяг

14:01 29.11.2020

Жодзіна. Затрымалі жанчыну са сьцягам

14:07 29.11.2020

Затрыманьні ў многіх раёнах Менску

  • Онлайнер паведамляе, што людзей затрымлівалі на Адзінцова, Лабанка, у ДАмброўцы, ва Ўруччы і Лошчыцы. Міліцыя пакуль не камэнтуе затрыманьні.
  • Ва Ўруччы сёньня паўторна (трэці раз!) затрымалі лекара-нэўроляга Руслана Бадамшына, паведамляюць «Белые халаты».
  • Таксама затрыманы сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады эканаміст Дзьмітры Крук.
  • Праваабаронцы «Вясны» агулам называюць прозьвішчы ўжо 16 затрыманых, сьпіс дапаўняецца.

14:19 29.11.2020

Нягледзячы на разгоны і затрыманьні, людзі працягваюць маршы

14:25 29.11.2020

Менск, Дамброўка. Калёна аднавілася пасьля разгону

14:28 29.11.2020

Разгоны ва Ўруччы і на «Пушкінскай»

В Уруччы, дзе сфармавалася даволі вялікая калёна, адбыўся разгон пратэстоўцаў. Гэта адбылося за хвіліну да таго, як было зьнята відэа.

14:41 29.11.2020

Берасьце. Калёна скандуе: «Верым, можам, пераможам!» і «Я выхожу!»

14:46 29.11.2020

У Dana Mall зачынілі ўваход і выключылі інтэрнэт

Калёна, якая рухалася па Філімонава, дайшла да гандлёвага цэнтру Dana Mall, дзе іх сустрэлі аўтазакі.

"Было чалавек 500 ці 700. Некалькі затрымалі, хтосьці разьбегся па дварах, — расказаў чытач Онлайнера. — Частка людзей пасьпела забегчы ў Dana Mall, пасьля гэтага галоўны ўваход зачынілі. Ахоўнік сказаў нам, што так загадалі зрабіць сілавікі, а потым па гучнай сувязі абвясьцілі, што дзьверы зачынена па тэхнічных прычынах. Пасьля гэтага ў ГЦ адключылі інтэрнэт: карты не працуюць, усё стаіць, — распавядае сьведка.

Зачынялі ўваход і ў гіпэрмаркет Green City на Каменнай Горцы — у раёне шмат сілавікоў.

14:49 29.11.2020

Менск. Сілавікі нясуць непрытомнага чалавека

У раёне станцыі мэтро «Пушкінская», сілавікі нясуць у бусік чалавека, які, праўдападобна, страціў прытомнасьць.

15:10 29.11.2020

Калёна ў Курасоўшчыне

15:14 29.11.2020

«Дваровыя маршы» 29 лістапада. Галоўнае на гэты час

➖ Практычна ва ўсіх раёнах Менску пратэстоўцы выйшлі на марш двароў (найбольшыя калёны заўважаныя ва Ўруччы, на Ўсходзе і ў раёне Каменнай Горкі — Кунцаўшчыны).
➖Сілавікі ганяюцца за пратэстоўцамі, спрабуючы разагнаць, адбываюцца затрыманьні, часам жорсткія.
➖ У некаторых выпадках супраць пратэстоўцаў прымянялі сьлезацечны газ і, як мяркуецца, сьвятлашумавыя гранаты.
➖ Праваабаронцам ужо вядомыя прозьвішчы 45 затрыманых у Менску і ў Бараўлянах. Паведамляюць таксама пра затрыманьні ў Дзяржынску, Жодзіне, Магілёве.
➖ Мабільны інтэрнэт па-ранейшаму не працуе, як і цэнтральныя станцыі мэтро (акрамя «Плошчы Якуба Коласа»).
➖ ГЦ Dana Mall часова зачынілі на ўваход і выхад «з тэхнічных прычын», людзей нейкі час не выпускалі. У ГЦ Green «выпускаюць, але назад ўвайсьці нельга».

15:24 29.11.2020

Усе станцыі мэтро адкрылі

Іх закрывалі на час пратэставых маршаў.

15:25 29.11.2020

Вось як пратэставалі ў Кунцаўшчыне

Дзясятак разгубленых амапаўцаў і сотні чалавек скандуюць «Уходи!»

15:29 29.11.2020

На Каменнай Горцы працягваецца супрацьстаяньне дэманстрантаў і сілавікоў

Чытачы Tut.by пішуць, што на Каменнай горцы сытуацыя такая: людзі хаваюцца ў ваколіцах «Green Сіці», як толькі сілавікі адыдуць — выходзяць, потым сілавікі вяртаюцца — людзі разыходзяцца. І так раз за разам.

15:31 29.11.2020

У 7-тысячным Іўе таксама выйшлі на акцыю пратэсту


15:34 29.11.2020

Чалавек страціў прытомнасьць пасьля ўдару сілавіка

Падчас маршу на Партызанскім праспэкце, сілавікі затрымалі некалькі чалавек, аднаму зь іх так моцна ўдарылі па галаве, што мужчына ўпаў на асфальт, страціўшы прытомнасьць.

15:36 29.11.2020

Як затрымлівалі ў Горадні

Затрыманая ў раёне Вішнявец візажыстка Натальля Чубоўская расказала, што выйшла з крамы, убачыла, як жорстка затрымліваюць мужчыну, і заступілася за яго. Яе таксама схапілі, але адпусьцілі пасьля апытаньня. Разам зь ёй затрымалі 3–4 чалавек.

15:44 29.11.2020

Відэа разгону і страляніны ва Ўруччы

15:54 29.11.2020

Ужо больш за 70 затрыманых

У Берасьці затрымалі журналіста «Брестской газеты» і Tut.by Станіслава Коршунава.

Агулам праваабаронцам «Вясны» ўжо вядомыя прозьвішчы 73 затрыманых у Беларусі: большая частка — у Менску, таксама затрымлівалі ў Бараўлянах, Лясным, Віцебску, Горадні, Лідзе. Сьпіс дапаўняецца ()

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG