«Я выходжу». Плякат у менскай Грушаўцы
Раніцай 29 лістапада ў менскім мікрараёне «Грушаўка» зьявіўся плякат з апошнімі словамі Рамана Бандарэнкі, якія ён напісаў у чаце перад захопам у сваім двары і забойствам: «Я выходжу».
Аўтазакі, вадамёты іншая спэцтэхніка ў розных раёнах Менска
Спэцыяльную тэхніку для разгону дэманстрацый заўважылі ў розных кутках Менска: на плошчы Незалежнасьці, праспэктах Незалежнасьці, Пушкіна, у мікрараёнах «Уручча», «Паўднёвы Захад» і іншых.
Цэнтральныя станцыі менскага мэтро зачыненыя, як заўджы падчас нядзельных пратэстаў
Адміністрацыя менскага мэтрапалітэну паведаміла:
«2020/11/29 ў 11.05, у мэтах бясьпекі пасажыраў на ўваход і выхад зачыненыя станцыі мэтро Плошча Перамогі, Кастрычніцкая, Плошча Якуба Коласа, Купалаўская, Няміга. Цягнікі ідуць без прыпынку на дадзеных станцыях».
Зноў адключылі мабільны інтэрнэт
У Менску, як штораз у нядзелі, у чаканьні акцый пратэсту апэратары мабільнай сувязі «абмежавалі» доступ да мабільнага інтэрнэту.
На практыцы гэта значыць, што інтэрнэтам на вуліцы скарыстацца немагчыма. Доступ да інтэрнэту вяртаюць па сканчэньні маршаў. Абмежаваць доступ патрабуюць «упаўнаважаныя дзяржаўныя органы».
Сёньня ў Менску а 12-й гадзіне чакаюцца акцыі пратэсту. Удзельнікі плянуюць зьбірацца ў сваіх дварах і мікрараёнах.
Менчукі выходзяць на сёньняшнюю акцыю пратэсту
«Рэжым паказаў свой сапраўдны твар». Ціханоўская зьвярнулася да ўдзельнікаў сёньняшніх маршаў
«Кожны выходзіць на вуліцы свайго раёна і бачыць дзясяткі, сотні і тысячы паплечнікаў», – сказала Ціханоўская ў відэазвароце.
«Рэжым паказаў свой сапраўдны твар, мы ўсе сталі іншымі, таму што ўбачылі страшны гвалт і нялюдзкасьць»,– сказала Ціханоўская. Яна заявіла, што беларусы – «горды, сьмелы і мірны народ», які «даведаўся цану волі і больш ніколі не пагодзіцца жыць безь яе
Марш суседзяў у Заслаўі пад Менскам
Менск. На праспэкце Дзяржынскага здымаюць банэр «Я выхожу»
Гэта апошнія словы забітага на «плошчы Перамен» Рамана Бандарэнкі.
Менск зьбіраецца на марш
Вялікая калёна ў мікрараёне Малінаўка.
Зьбіраюцца і ў Сухараве.
Менск
Калёна на вуліцы Адоеўскага
Шэсьці ў Малінаўцы і ў каля ЖК «Маяк Менск»
Яшчэ адзін раён выйшаў на шпацыр
Менск. Паўднёвы Захад
Першыя затрыманьні ў Менску
У Лошчыцы сілавікі пахапалі людзей.
У розных раёнах Менску сфармавана каля 20 калён
Пра гэта паведамляе Tut.by.
Сілавікі ганяюцца за людзьмі на Матусевіча
Калёны аб'ядналіся ва Ўруччы
Канфлікт з сілавікамі ў Бараўлянах
Жыхары абступілі бус сілавікоў і не дазволілі яму выехаць. АМАП ужыў газавы балёнчык, паведамляе Онлайнер.
Салавікі разагналі людзей на Варанянскага
Але, як нам пішуць відавочцы, яны зноў зьбіраюцца ў калёну.
Разгон у мікрараёне Дамброўка