Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калёна дэманстрантаў на Партызанскім праспэкце ў Менску, 29 лістапада
Калёна дэманстрантаў на Партызанскім праспэкце ў Менску, 29 лістапада

Другая нядзеля «дваровых маршаў». Што адбываецца ў Беларусі на 113-ы дзень пратэстаў

У Беларусі сёьня праходзяць «дваровыя маршы». Упершыню акцыя ў такім фармаце прайшла ў мінулую нядзелю. Свабода вядзе онлайн-рэпартаж з падзей.

Калі нешта адбываецца каля вас, дасылайце нам фота і відэа на @SvabodaBelarus_Bot.

15:58 29.11.2020

Марш у Дзяржынску

16:13 29.11.2020

Жанчыны выступілі супраць узброеных амапаўцаў

У дварах на вуліцы Рафіева (Паўднёвы Захад) жанчыны выступілі супраць узброеных сілавікоў. Глядзіце відэа

16:14 29.11.2020

«Вы беларусы ці не?!»

Падчас хапуна ва Ўруччы людзі стаялі з паднятымі ўгару рукамі, паказваючы, што не настроеныя агрэсіўна, і крычалі сілавікам, што тыя фашысты.

16:16 29.11.2020

Сілавікі зноў езьдзілі на машынах хуткай дапамогі

У Віцебску сілавікі сёньня зноў разьяжджалі на машынах «мэдычнай службы». Фота telegram vitebsk_power

16:34 29.11.2020

Сілавікі зноў шукаюць людзей па пад'ездах

На вуліцы Жукоўскага сілавікі прачэсваюць пад'езды, звоняць у дамафоны, просяць адчыніць дзьверы на ўваходзе, паведамляе Tut.by.

16:35 29.11.2020

У Багінскай гвалтам адабралі сьцяг

У Ніны Багінскай сілавікі адабралі сьцяг і зламалі драўляны кіёк, а людзей, якія проста фатаграфаваліся побач, затрымалі, паведамляе @belteanews

16:55 29.11.2020

«Маршы суседзяў» у Менску. Асноўнае на гэты час

➖ У розных мікрараёнах Менску адбыліся дзясяткі шэсьцяў пратэсту. Найбольшыя прайшлі ў Дамброўцы, на вуліцах Жыновіча і Матусевіча, на Паўднёвым Захадзе, ва Ўруччы і на Партызанскім праспэкце.
➖ Сілавікі разганялі і затрымлівалі людзей, але людзі зьбіраліся зноў.
➖ Падчас разгону асобных людзей жорстка білі (нават да страты прытомнасьці), у некалькіх выпадках сілавікі ўжылі газ, у Бараўлянах — сьвятлашумавыя гранаты, былі чуваць стрэлы ў Зялёным Бары і Ўруччы.
➖На гэты час праваабаронцам вядомыя прозьвішчы 100 затрыманых у Беларусі. Сярод іх сябра Каардынацыйнай рады Дзьмітры Крук (Менск), журналісты Максім Хлябец і Станіслаў Коршунаў і іншыя.
➖ Акцыі пратэсту адбыліся таксама ў Берасьці, Горадні, Магілёве, Віцебску, Жодзіне, Смалявічах, Дзяржынску, Бараўлянах, Радашкавічах, Ляхавічах, іншых гарадах і мястэчках

17:10 29.11.2020

Як у Менску праходзіў «Марш суседзяў». Выніковае відэа

18:12 29.11.2020

У Менску затрымалі журналістку «Новага Часу»​

У Менску зьнікла фатографка газэты «Новы Час» Яна Трусіла, перадае БАЖ. У рэдакцыю паведамілі што бачылі затрыманьне нейкай журналісткі. Пазьней прозьвішча Яны зьявілася ў сьпіса затрыманых.

Роўна два тыдні таму Яна Трусіла выйшла з-за кратаў пасьля 13 сутак арышту.

Тым часам у Берасьці затрымалі жжурналіста Максіма Хлябца.

18:26 29.11.2020

Онлайн-трансьляцыя скончаная.

Падсумаваньне зь Менскага маршу можна пачытаць і паглядзець тут.

За ўсімі апошнімі навінамі сачыце ў Тэлеграме Свабоды!

XS
SM
MD
LG