Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейца арыштавалі ў крымінальнай справе, заведзенай пасьля 100-тысячнага маршу ў Менску


Марш пратэсту 6 верасьня ў Менску.
Марш пратэсту 6 верасьня ў Менску.

18-гадоваму Ціхану Клюкачу пагражае да 6 год зьняволеньня.

Паводле маці хлопца, Ціхан Клюкач зьяўляецца фігурантам крымінальнай справы, заведзенай пасьля маршу пратэсту ў Менску 6 верасьня, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна». У той дзень, паводле ацэнак СМІ, ля Палаца Незалежнасьці сабралася больш за 100 тысяч чалавек. Быў там і 18-гадовы Ціхан.

26 верасьня да юнака прыйшлі дадому на «гутарку» і затрымалі. Спачатку яму некалькі разоў суды давалі адміністрацыйны арышт паводле артыкулу 23.34 КаАП, агулам 45 сутак. Арышт адбываў у ІЧУ Століна.

Ціхана Клюкача падазраюць паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў) і ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства). Максымальнае пакараньне па першым артыкуле – пазбаўленьне волі да трох гадоў, па другой – пазбаўленьне волі на тэрмін ад 1 да 6 гадоў.

Як паведамляе берасьцейскі сайт binkl.by, 26 лістапада Ціхана ўзялі пад арышт да суду рашэньнем пракуратуры Менску.

25 ліпеня Ціхану споўнілася 18 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG