Бацькі навучэнцаў менскай школы № 61 паведамляюць Tut.by, што адразу шматлікіх вучняў ванітуе. Некалькі дзясяткаў дзяцей сядзяць у мэдпункце, прыехала хуткая дапамога.
Сытуацыя актыўна абмяркоўваецца ў бацькоўскіх чатах.
На абед вучні елі шаўрму. Кажуць, што сытуацыя не закранула вучняў малодшых клясаў — у іх іншае мэню.
Пасьля шостай вечара, па інфармацыі Tut.by, на месцы яшчэ працуюць санітарная служба, а таксама група са Сьледчага камітэту.
Па мэдычную дапамогу зьвярнуліся ўжо каля 280 школьнікаў.
У дзіцячую інфэкцыйную бальніцу шпіталізавалі 16 дзяцей, паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя (згодна з паведамленьнем Менгарвыканкаму — 8).