Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз можа разгледзець новы пакет санкцый супраць уладаў Беларусі ў чацьвер


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Рада ЭЗ па замежных справах можа даць ход трэцяму пакету санкцый супраць Беларусі на відэаканферэнцыі 19 лістапада, паведаміў эўрапейскі аглядальнік Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.

«Міністры замежных спраў ЭЗ маюць намер даць „зялёнае сьвятло“ трэцяму пакету санкцый ЭЗ у дачыненьні да Беларусі ў чацьвер, калі яны сустрэнуцца падчас відэаканферэнцыі. Забойства Бандарэнкі паскорыла працэс», — напісаў ён у панядзелак у твітэры.

2 кастрычніка Эўразьвяз увёў санкцыі супраць 40 беларускіх чыноўнікаў — кіраўнікоў і старшых афіцэраў МУС, КДБ, чальцоў ЦВК, былога генэральнага пракурора. Сёньня сьпіс быў пашыраны, у яго дадалі яшчэ 15 чыноўнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG