Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзінаццаты чалавек далучыўся да страйку на БМЗ. Усіх папярэдніх звольнілі


Ларыса Шанюк з саявай пра страйк
Ларыса Шанюк з саявай пра страйк

Да страйку на Беларускім мэталюргічным заводзе (Жлобін, Гомельская вобласьць) далучылася кантралёр Ларыса Шанюк.

Яна патрабуе годнай аплаты працы, спыненьня міліцэйскага гвалту, новых справядлівых выбараў.

Дагэтуль да страйку далучыліся па адным з 29 кастрычніка дзесяць чалавек. Усіх іх звольнілі з працы.

2 лістапада на групу работнікаў Беларускага мэталюргічнага заводу завялі крымінальную справу паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (правядзеньне незаконных групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, і непадпарадкаваньне законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады).

У пастанове пералічаны чатыры работнікі БМЗ і «іншыя нявызначаныя асобы».

Справа тычыцца падзей 17 жніўня. Тады работнікі БМЗ спрабавалі пачаць страйк і спынілі на час працу ўсіх трох доменных печаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG