Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алімпіяду ў Токіё больш ня будуць пераносіць, нягледзячы на пандэмію


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Алімпійскія гульні ў Токіё, перанесеныя на 2021 год, пройдуць у прызначаны час, нягледзячы на тое, што сьвет да гэтага часу ня справіўся з пандэміяй.

Пра гэта ў панядзелак, 16 лістапада, дамовіліся на сустрэчы ў Токіё прэм’ер-міністар Японіі Ёсіхідэ Суга і кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах.

Ён паабяцаў, што МАК прыкладзе ўсе намаганьні, каб забясьпечыць вакцынацыю спартоўцаў, «калі да таго часу вакцына будзе даступная». Бах таксама падкрэсьліў, што спартовае сьвята можа стаць «сьвятлом у канцы тунэля» і сымбалем салідарнасьці ў барацьбе з каранавірусам. Прэмʼер-міністар Японіі ў сваю чаргу заявіў, што ён поўны рашучасьці правесьці летнія гульні як «доказ таго, што чалавецтва перамагло вірус».

Летнія Алімпійскія гульні ў Токіё павінны былі прайсьці сёлета з 24 ліпеня па 9 жніўня. Іх перанесьлі на лета 2021 году. Аднак Алімпіяда захавае ранейшы назоў «Токіё-2020», у першую чаргу зь фінансавых меркаваньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG