Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі ачапілі «плошчу Пераменаў», адкуль не сыходзяць людзі
Сілавікі ачапілі «плошчу Пераменаў», адкуль не сыходзяць людзі

«Я выходжу»: марш памяці Рамана Бандарэнкі. Што адбываецца ў Беларусі на 99-ы дзень пратэстаў

Сёньня ў Менску а 12-й гадзіне чакаецца «Марш сьмелых». Удзельнікі плянуюць зьбірацца каля станцыі мэтро «Пушкінская», каб прайсьці ад месца гібелі першай ахвяры сілавікоў Аляксандра Тарайкоўскага да «двара пераменаў», зь якога выкралі Рамана Бандарэнку, які ад пабояў сканаў у шпіталі. ​

Масавыя пратэсты супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі праходзяць у Менску з 9 жніўня. Прыхільнікі перамен працягваюць патрабаваць адстаўкі Лукашэнкі і правядзеньня новых сумленных выбараў, вызваленьня палітвязьняў, а таксама адказнасьці за зьбіваньне і катаваньне мірных дэманстрантаў.

15:38 15.11.2020

Сёньня ў Беларусі затрымалі ўжо 14 журналістаў

У Пінску затрымалі журналіста Андрэя Якімуша, піша БАЖ. Агулам сёньня затрымалі ўжо 14 журналістаў.

15:35 15.11.2020

Валянтэры: у Менску «хуткая» забрала з РУУС 2 чалавек

Паводле каналу «Списки задержанных», з Маскоўскага РУУС Менску «хуткая» забрала двух чалавек з прозьвішчамі Палій і Котусеў.

15:33 15.11.2020

Ліда: людзі зьбіраюцца ля помніка Скарыну

15:33 15.11.2020

Менск: «Плошча Пераменаў» сьвяткуе сыход сілавікоў

Калёна сілавікоў адышла ад «Плошчы пераменаў», але ня зьехала зусім, стаяць на іншым баку вуліцы Арлоўскай, нібыта робяць перагрупоўку, перадаюць сьведкі з месца падзей.

Між тым пратэстоўцаў на «Плошчы пераменаў» усё больш, яны прабіраюцца з розных вуліц. Тут зьявілася расьцяжка «Нас не зламаць», зь якой на маршы пратэсту выходзілі спартоўцы.

15:31 15.11.2020

У Бабруйску ўшаноўваюць памяць Рамана Бандарэнкі

Бабруйчане зноў аднавілі мэмарыял памяці Рамана Бандарэнкі. Ля яго пастаянна стаяць людзі. Непадалёк аўтобус зь сілавікамі.

15:31 15.11.2020

У Менску затрымалі журналістку БелаПАН

У Менску затрымалі журналістку БелаПАН Юлію Коцкую, піша БАЖ.

15:28 15.11.2020

Мазыр: сілавікі разагналі людзей, якія сабраліся ўшанаваць памяць Рамана Бандарэнкі

У Мазыры ля крамы сабраліся людзі, каб ушанаваць памяць забітага Рамана Бандарэнкі. Іх разагналі, а міліцыянты здымалі людзей на відэа.

15:18 15.11.2020

Менск: Сілавікі і вадамёт ад'яжджаюць з «плошчы Пераменаў»

Сілавікі адступаюць з «плошчы Пераменаў», людзі вітаюць адступленьне сілавікоў воплескамі і сьвістам.

Пратэстоўцы занялі вуліцу Чарвякова ля «плошчы Пераменаў».

15:10 15.11.2020

Сілавікі атачылі людзей на «плошчы Пераменаў»

Сілавікі атачаюць людзей на «Плошчы Пераменаў», супрацьстаяньне тут працягваецца. На вуліцы Чарвякова ў Менску ў ланцуг сталі некалькі дзясяткаў сілавікоў, сюды таксама прыгналі вадамёт, але ён ня можа праехаць па вуліцы, бо яна перакрытая аўтамабілямі і пратэстоўцамі, якія скандуюць: «Не забудзем, не прабачым» і «Верым, можам, пераможам».

15:08 15.11.2020

У Менску працягваюць затрымліваць журналістаў

У Менску затрымалі журналістку і апэратарку Тацяну Гаўрыльчык, а таксама карэспандэнта Tribuna.com і вядоўцу Youtube-каналу «ЧестнОК» Аляксандра Івуліна, піша Tut.by.

Агулам праваабаронцам ужо вядомыя імёны 185 затрыманых сёньня ў сувязі з акцыямі пратэсту у Беларусі, зь іх 124 у Менску, 12 — журналісты.

15:03 15.11.2020

Берасьце: людзі сталі ў счэпку перад сілавікамі

Частка берасьцейцаў ідзе па цэнтры гораду, выгукваючы апошнія словы Рамана Бандарэнкі «Я выходжу».

15:01 15.11.2020

Да «плошчы Перамен» прыехаў вадамёт, высадзіліся новыя сілавікі

15:00 15.11.2020

Менск. На «Пушкінскай» на зямлі ляжыць нерухома чалавек

Сілавікі стаяць побач.

14:45 15.11.2020

У Менску затрымалі фотакарэспандэнта БелаПАН

Андрэй Шаўлюга знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС.

14:40 15.11.2020

Што адбываецца на ачэпленай сілавікамі «плошчы Перамен»

На «плошчы Перамен» працягваюць стаяць людзі. Атмасфэру ў гэтым месцы глядзіце ў відэа.

14:35 15.11.2020

Сілавікі ачапілі «плошчу Перамен», адзінкавыя затрыманьні

Шэраг невядомых у касках побач з вуліцай Веры Слуцкай, сілавікі затрымліваюць некаторых людзей.

14:31 15.11.2020

Магілёў. Затрымліваюць удзельнікаў маршу на пешаходнай вуліцы Ленінскай

Паводле відавочцаў, людзей хапалі міліцыянты ў чорным. На калёну напалі з двух бакоў. Пратэстоўцы спрабавалі адбіцца. Жанчыны ўсчалі лямант. Праваабаронцы «Вясны» гавораць пра больш як 10 схопленых на Ленінскай і на пляцоўцы ля гандлёвага цэнтру «Атрыюм», дзе таксама спрабавалі сабрацца прыхільнікі пераменаў.

14:30 15.11.2020

Яшчэ адно відэа разгону каля «плошчы Перамен»

14:27 15.11.2020

Менск. Зноў гучаць выбухі гранатаў ля мэтро «Пушкінская»

Там працягваюцца затрыманьні, людзі хаваюцца ў дварах, сілавікі бегаюць за імі.

14:18 15.11.2020

Сілавікі закідалі людзей гранатамі на подступах да «плошчы Пераменаў»​

Сілавікі пачалі прымяняць супраць людзей на «Плошчы Пераменаў» сьвятлашумавыя гранаты.

Сілавікі кідаюць сьвятлашумавыя гранаты проста ў групы людзей, выкарыстоўваюць сьлезацечны газ. Людзі крычаць: «Фашысты!» Дзясяткі схапілі.

Перад дваром стаіць кардон сілавікоў. Людзі адышлі, каб не трапіць пад стрэлы, але не разьбегліся, адыйшлі да мэмарыялу Бандарэнкі і ў двары

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG