У Беларусі і сьвеце ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі, які памёр учора пасьля выкраданьня невядомымі і зьбіцьця.
Ва Ўправе Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека заклікалі пільна, празрыста і незалежна расьсьледаваць абставіны сьмерці Рамана Бандарэнкі.
Прэсавае бюро Жузэпа Бурэля, кіраўніка дыпляматыі Эўразьвязу, выступіла з заявай, якая вінаваціць беларускія ўлады за сьмерць Рамана Бандарэнкі.
Сьледчы камітэт выклаў сваю вэрсію сьмерці Рамана Бандарэнкі: «Ён быў п’яны».
Расьсьледаваньне справы Бандарэнкі забралі ў Сьледчага кмітэту і перадалі ў Генэралькую пракуратуру.
Крымінальную справу па факце гібелі 10 жніўня ў Менску Аляксандра Тарайкоўскага так і не завялі.
Сьвятлана Ціханоўская зрабіла заяву аб абвяшчэньні народнага трыбуналу: «Калі дзяржаўная судовая сыстэма не працуе, мы дамо рады безь яе».
Увесь наклад незалежнай газэты «Народная Воля» забралі невядомыя людзі без дакумэнтаў.
Прадстаўніца Сьвятланы Ціханоўскай у справах моладзі і студэнтаў Алана Гебрэмарыям прызнаная падазраванай у крымінальнай справе.
Каранавірус б’е рэкорды ў Беларусі, шмат дзе ўводзіцца масачны рэжым.