Мясцовыя ўлады працягваюць уводзіць абавязковы масачны рэжым у розных рэгіёнах. З найбуйнейшых гарадоў да масачнага рэжыму далучыліся Горадня, Берасьце і Баранавічы.
Ва ўсіх без выключэньня памяшканьнях і ў грамадзкім транспарце, у тым ліку таксоўках, цяпер абавязкова трэба быць у масцы.
На сёньня сьпіс рэгіёнаў з масачным рэжымам такі:
- Менск
- Гомельская вобласьць (усе раёны)
- Магілёў (Рыхтуецца рашэньне пра ўсю Магілёўскую вобласьць)
- Бабруйск (Магілёўская вобласьць)
- Асіповіцкі раён (Магілёўская вобласьць)
- Дрыбінскі раён (Магілёўская вобласьць)
- Клімавіцкі раён (Магілёўская вобласьць)
- Клічаўскі раён (Магілёўская вобласьць)
- Краснапольскі раён (Магілёўская вобласьць)
- Крычаўскі раён (Магілёўская вобласьць)
- Чавускі раён (Магілёўская вобласьць)
- Горадня
- Лідзкі раён (Горадзенская вобласьць)
- Віцебск
- Аршанскі раён (Віцебская вобласьць)
- Браслаўскі раён (Віцебская вобласьць)
- Верхнядзьвінскі раён (Віцебская вобласьць)
- Гарадоцкі раён (Віцебская вобласьць)
- Глыбоцкі раён (Віцебская вобласьць)
- Лёзьненскі раён (Віцебская вобласьць)
- Мёрскі раён (Віцебская вобласьць)
- Наваполацак (Віцебская вобласьць)
- Пастаўскі раён (Віцебская вобласьць)
- Полацкі раён (Віцебская вобласьць)
- Шумілінскі раён (Віцебская вобласьць)
- Берасьце
- Баранавічы (Берасьцейская вобласьць)
Афіцыйных дадзеных пра колькасьць хворых на COVID-19 у асобных рэгіёнах і гарадах не даюць зь вясны. Паведамляюць толькі агульную лічбу па краіне — апошнім часам рэгіструюць больш за тысячу выпадкаў штодня.