Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Даніі ўлады перагледзелі патрабаваньне аб масавым забойстве норак


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Урад Даніі прызнаў, што ня меў законных падставаў патрабаваць ад уладальнікаў фэрмаў зьнішчэньня ўсіх норак, якіх тыя разводзяць.

Загад быў аддадзены пасьля таго, як у жывёлаў выявілі мутацыю новага каранавірусу. Навукоўцы папярэдзілі, што гэта можа адбіцца на эфэктыўнасьці вакцыны супраць COVID-19, якая цяпер ствараецца.

Данія — найбуйнейшы сусьветны вытворца каштоўнага футра норкі. Папуляцыя гэтых драпежнікаў у краіне складала 15–17 мільёнаў. З тых часоў, як урад 4 лістапада абвясьціў, што норак варта зьнішчаць, каля двух з паловай мільёнаў жывёлаў былі забітыя.

«Нават калі мы дзейнічалі ў сьпешцы, нам трэба было дакладна разумець, што неабходны новыя заканадаўчыя акты, якіх пакуль няма. І я прыношу прабачэньні за гэта», — заявіў у аўторак прэм’ер-міністар краіны Мэтэ Фрэдэрыксан.

Як адзначае брытанская ВВС, у будучыні дацкія ўлады маюць намер правесьці закон, які дазволіць масава зьнішчаць жывёлаў усюды, а ня толькі ў месцах, дзе адзначаныя ўспышкі захворваньня. Пакуль жа ўрад заклікае фэрмэраў не чакаць і працягваць выбракоўваньне — у якасьці меры засьцярогі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG