Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дацэнтку Лінгвістычнага ўнівэрсытэту, якая абвясьціла пра страйк, затрымалі


Страйк студэнтаў і выкладчыкаў МДЛУ
Страйк студэнтаў і выкладчыкаў МДЛУ

Калегі звольненай выкладчыцы Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту Натальлі Дулінай паведамілі пра яе затрыманьне.

30 кастрычніка каля 200 чалавек сабраліся каля ўваходу ва ўнівэрсытэт, каб падтрымаць дацэнтку катэдры італьянскай мовы Натальлю Дуліну, а таксама ўсіх іншых адлічаных студэнтаў і звольненых выкладчыкаў.

Людзі прыйшлі з плякатамі, скандавалі: «Дуліна, мы ганарымся!», «Жыве Беларусь!», «Саша, ты адлічаны!».

Натальля Дуліна паведаміла журналістам, што яе звальняюць з ВНУ разам з двума калегамі за тое, што яны далучыліся да страйку. Пасьля таго як акцыя салідарнасьці скончылася, яна вярнулася ў будынак.

Калегі кажуць, што чакалі яе на выхадзе з унівэрсытэту, аднак сілавікі скруцілі яе так хутка, што ніхто не пасьпеў нават зафіксаваць гэты момант на відэа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG