Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: 25 кастрычніка пад час разгону акцый «Народнага ўльтыматуму» затрымалі больш за 500 чалавек


Затрыманьні ў Горадні
Затрыманьні ў Горадні

25 кастрычніка ў розных месцах Беларусі зафіксавана 19 пратэстных акцый, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў.

Паводле ведамства, у Менску «разрозьненыя групы грамадзян» утварылі калёну і выйшлі на праезную частку праспэкту Пераможцаў, заблякаваўшы рух транспарту. Пазьней пратэстоўцы дайшлі да моста праз Сьвіслач па вуліцы Арлоўскай і скіраваліся ў бок Цэнтральнага РУУС, дзе «кідалі камяні ў службовы аўтатранспарт і ў будынак міліцыі».

Міліцыя прызнала, што для «прадухіленьня нападу на міліцыянтаў» ужываліся спэцыяльныя сродкі, затрымліваліся найбольш агрэсіўныя ўдзельнікі беспарадкаў.

Сьцьвярджаецца, што пацярпелі два супрацоўнікі АМАП. Пра пацярпелых з боку пратэстоўцаў інфармацыі няма, хоць на фота і відэаматэрыялах бачныя параненыя ад сьветлашумавых гранатаў і гумавых куляў.

Удакладняецца, што ў Горадні і Лідзе пускалі сьлезацечны газ.

Агулам затрымана 523 чалавекі (зь іх у Менску — 160). Да разгляду ў судах у месцы ўтрыманьня зьмешчаныя 352 асобы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG