У чым сапраўдная прычына скасаваньня праўладнага «мэгамітынгу»? Ці зьявіцца ў Беларусі «чорная сотня» — дастаткова аўтаномны пралукашэнкаўскі грамадзкі рух?
Гэтыя тэмы абмяркоўваюць у «Праскім акцэнце» палітоляг Валерыя Касьцюгова і намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Наша Ніва» Зьміцер Панкавец.
Касьцюгова
- У Беларусі ўсе людзі на службе, якія праяўляюць хоць якую ініцыятыву, потым за гэта пакутуюць.
- Магчыма, у іх не атрымалася сабраць тую колькасьць удзельнікаў, якая б відавочна паказала, што іх ня менш, чым удзельнікаў пратэставых акцыяў.
- Учорашнія словы Пуціна і кіраўніка зьнешняй выведкі РФ Нарышкіна могуць сьведчыць пра тое, што з Крамля параілі не праводзіць «мэгамітынг».
- У Крамлі ацанілі бясконцыя пагрозы беларускіх сілавікоў страляць як сур’ёзныя і выказалі сваё незадавальненьне гэтым.
- Той, хто галасаваў за Лукашэнку, — не абавязкова яго фанат. Гэтак жа і наадварот — далёка ня ўсе, хто галасаваў за Ціханоўскую, ходзяць на пратэсты.
- Прарасейская партыя можа атрымацца, але гэта — не за Лукашэнку.
- Стварыць за гэтыя тры месяцы палітычную арганізацыю ў падтрымку ўлады не атрымліваецца. І не атрымаецца.
Панкавец
- Нашая рэдакцыя атрымлівала дзясяткі паведамленьняў з усёй краіны, што людзі на прадпрыемствах сабатуюць гэтую паездку ў Менск.
- Начальству на прадпрыемствах даводзілася абяцаць ільготы, пагражаць, угаворваць.
- Я быў на першым такім мерапрыемстве 16 жніўня. Акрамя сясьцёр Грузьдзевых, я там ня ўбачыў натхнёных людзей.
- БТ магла выдаць 70 тысячаў людзей за 300 тысячаў, але людзей не падманеш.
- Матыў небясьпекі заражэньня — няшчыры, увесь 2020 год каранавірус ніколі ня быў прычынай для адмены якіх бы там ні было палітычных рашэньняў.
- Лукашэнка ня мог спалохацца правакацыяў, ён бы хутчэй скарыстаўся гэтым у сваіх мэтах.
- Самаарганізацыя ўзьнікае, але гэта самаарганізацыя не людзей, якія за Лукашэнку, а тых, хто супраць бел-чырвона-белай Беларусі.