Пачаўся «Марш мудрасьці» з удзелам пэнсіянэраў — прыхільнікаў пераменаў
Каля Чырвонага касьцёлу некалькі соцень чалавек сабраліся на „Марш пэнсіянэраў“. Гукаюць: «Караева пад суд», «Лукашэнку ў аўтазак», трымаюць плякаты «Сумленныя выбары».
Адна з удзельніц — пэнсіянэрка Ніна. Яна мэдык. Кажа, што прыйшла, бо хоча сумленных выбараў і супраць гвалту. Удзельнікі сустрэлі воклічамі «Ганьба!» рэпартэраў дзяржаўных СМІ.
Каля помніка Леніну ў Менску ідзе праўладны мітынг
У ім бяруць удзел больш за тысячу чалавек. Да плошчы Незалежнасьці набліжаецца яшчэ адна калёна пад чырвона-зялёнымі сьцягамі. У ёй каля сотні чалавек.
«Марш мудрасьці» выйшаў на праспэкт Незалежнасьці
Калёна „Маршу пэнсіянераў“ выйшла на праспэкт Незалежнасьці. Яна расьцягнулася прыблізна на 200 мэтраў. Валянціна выйшла з плякатам «АМАП, рукі прэч ад народу!» Ёй 74 гады, яна працягвае выходзіць на акцыі.
Альтэрнатыўнае шэсьце ідзе процілеглым ходнікам
Іншым бокам праспэкту Незалежнасьці прайшла калёна зь некалькіх дзясяткаў сталых мужчын у падобнай цёмнай вопратцы, з чырвона-зялёнымі сьцягамі. Удзельнікі „Маршу пэнсіянэраў“ палічылі іх былымі сілавікамі, якія нібыта сёньня зьбіраюцца ў Менску, і сустрэлі воклічамі „Ганьба!“.
У „Маршы пэнсіянэраў“ удзельнічаюць больш за тысячу чалавек. Яны рушаць праспэктам Незалежнасьці ў бок Кастрычніцкай плошчы.
Ніна Багінская прыехала на „Марш мудрасьці“
„Марш мудрасьці“ каля будынку КДБ
Пэнсіянэры сабраліся і ў Горадні
Каля 20 чалавек сабраліся ў парку Жылібэра ў Горадні. Там напярэдадні ў тэлеграм-каналах анансавалі збор на Марш пэнсіянэраў. Некаторыя прыйшлі з кветкамі. Іх прыйшлі падтрымаць маладзейшыя гарадзенцы. Пакуль пэнсіянэры сядзяць на лавах або шпацыруюць. У парк прыехаў міліцэйскі мікрааўтобус, ходзяць міліцыянты ў цывільным.
Дзьве калёны пэнсіянэраў на праспэкце Незалежнасьці ў Менску
Марш пэнсіянэраў ужо на Кастрычніцкай плошчы Менску
Галава калёны спыняецца час ад часу, каб пачакаць усіх удзельнікаў.
У Гомлі на Марш пэнсіянэраў прыйшлі толькі міліцыянты
У Гомлі не адбыўся анансаваны Марш пэнсіянэраў. А 14 гадзіне на пункце збору — ля ўнівермагу «Гомель» з усіх бакоў стаялі ня менш за восем міліцыянтаў, сіні мікрааўтобус з супрацоўнікамі АМАП і міліцэйскі «УАЗ». Каля ўнівэрмагу стаялі пяць пэнсіянэрак, але, імаверна, яны вырашылі ня ўдзельнічаць у акцыі. У мінулы панядзелак на Марш сабраліся каля 30 чалавек, 6 былі затрыманыя міліцыяй. На іх склалі пратаколы.
У Горадні пэнсіянэры рушылі да ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы
За імі сочаць міліцыянты ў цывільным. Побач зь іхным маршрутам каля аблвыканкаму стаіць міліцэйскі аўтобус, каля кінатэатру «Чырвоная зорка» — міліцэйская машына.
Марш пэнсіянэраў у Менску: відэа
Некалькі тысяч на Маршы мудрасьці ў Менску. ВІДЭА
Менск: пэнсіянэры крычалі вайскоўцам «Ганьба!»
Удзельнікі маршу пачалі крычаць вайскоўцам за брамай «Ганьба!», калі праходзілі побач зь імі.
Марш ужо дайшоў да Белдзяржцырку.
Марш пэнсіянэраў у Менску. Фота
Затрымалі пэнсіянэраў у Гомлі
Толькі што каля ГЦК затрымалі ўдзельнікаў маршу пэнсіянэраў — Віктара Ахрамчука, Галіну Клімовіч, Валянціну Сідарэнку. Хацелі затрымаць Тацяну Наскову. Мінакі яе адбілі. У жанчын перапісалі зьвесткі і адпусьцілі, а Віктара даставілі ў РАУС, паведаміла праваабаронца Алена Масьлюкова.
Менск: удзельнікі праўладнага маршу ля Чырвонага касьцёла