Менск. «Марш мудрасьці» набліжаецца да плошчы Перамогі
Праходзячы па мосьце празь Сьвіслач, удзельнікі Маршу пабачылі, што паралельна ідзе група з праўладнага мітынгу ўжо са згорнутымі сьцягамі. Удзельнікі Маршу сталі выгукваць: «Колькі каштуе сумленьне».
Машы праз 10 дзён будзе 18, «Не магла ня выйсьці да бабуль і не падзякаваць. Яны такія цудоўныя!».
Паэт Ян Грыб ішоў па бардзюры, але супрацоўнік ДАІ зрабіў яму заўвагу, каб стаў у калёну. «Ня трэба вылучацца».
Менск: два маршы ідуць па праспэкце Незалежнасьці
Марш пэнсіянэраў у Менску наганяюць удзельнікі праўладнай акцыі — людзі з чырвона-зялёнымі сьцягамі часткова выйшлі на дарогу.
У Горадні марш пэнсіянэраў скончыўся без затрыманьняў
Гарадзенцы старэйшага ўзросту прайшлі некалькі колаў па парку Жылібера да ўнівэрсытэту. Калі марш праходзіў побач з аблвыканкамам, з аўтобусу выйшлі міліцыянты, аднак нікога не забралі. Пэнсіянэры разышліся.
Менск: калёну праўладнага мітынгу ўзначальваюць два палкоўнікі ў форме
Калёны Маршу пэнсіянэраў і праўладнага мітынгу рухаюцца паралельна ў раёне плошчы Перамогі. Калёну праўладнага мітынгу ўзначальваюць два палкоўнікі ў форме.
У калёне ёсьць яшчэ людзі ў форме. Яны рухаюцца па праезнай частцы праспэкту. Большасьць удзельнікаў – сталыя мужчыны.
Удзельнікі Маршу пэнсіянэраў выгукваюць: «Колькі каштуе сумленьне?», «Пошел вон, ты и твой ОМОН», «Ганьба!».
Удзельнікі праўладнага маршу засталіся на плошчы Перамогі, Марш пэнсіянэраў рушыў далей
Калёна праўладнага мітынгу засталася на плошчы Перамогі каля помніка. Марш пэнсіянэраў рушыць далей па праспэкце. Паміж удзельнікамі абодвух шэсьцяў абышлося без канфліктаў, хоць людзі ўступалі ў спрэчкі.
Валянтэры частуюць гарбатай і печывам удзельнікаў Маршу пэнсіянэраў
Галава Маршу пэнсіянэраў ужо на плошчы Якуба Коласа. Гэта мае быць канцавы пункт маршруту. Каля помніка Якубу Коласу сабралася каля тысячы чалавек. Маладыя дзяўчаты частуюць іх гарачай гарбатай і печывам. Удзельнікі выгукваюць: «Мы яшчэ прыйдзем». Іх вітаюць аўтамабільнымі гудкамі.
Марш пэнсіянэраў у Берасьці
На Якуба Коласа ўдзельнікі «Маршу мудрасьці» прасьпявалі «Купалінку» і «Муры»
На завяршэньне ўдзельнікі маршу пэнсіянэраў на плошчы Якуба Коласа прасьпявалі «Купалінку» і «Муры».
Удзельнікі праўладнага маршу вяртаюцца да сваіх аўтобусаў
Праўладны марш скончыўся на плошчы Перамогі. Удзельнікі ўсклалі кветкі да помніку Перамогі і пайшлі да аўтобусаў, на якіх іх прывезьлі на марш.
Марш пэнсіянэраў у Менску завяршыўся
Марш пэнсіянэраў у Менску завяршыўся, але некаторыя людзі застаюцца на плошчы Якуба Коласа, п’юць гарбату, сьпяваюць песьні.