Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Партызанскі марш» у Менску 18 кастрычніка
«Партызанскі марш» у Менску 18 кастрычніка

Дзясяткі тысяч выйшлі на «Партызанскі марш» у Менску. Што адбываецца ў Беларусі 18 кастрычніка

Што адбываецца ў Беларусі на 71-ы дзень пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. У нядзелі традыцыйна тысячы людзей выходзяць на пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў, гвалту сілавікоў і за вызваленьне палітычных вязьняў.

15:50 18.10.2020

Менск: калёна дайшла да ўнівэрмагу «Беларусь», сілавікі перакрылі рух, стаіць вадамёт

Пратэстоўцы дайшлі да ўнівэрмагу «Беларусь». Сілавікі праз гукаўзмацняльнік папярэджваюць, што акцыя несанкцыянаваная. Людзі часта крычаць «Глядзі ў вакно, а не ў тэлевізар».

Тым часам сілавікі перакрылі рух каля дому па адрасе Партызанскі праспэкт, 86, і паставілі вадамёт проста на газон.

У раёне «Аўтазаводзкай» з боку Кабушкіна вельмі шмат сілавікоў у вайсковай форме без апазнавальных знакаў. За ўнівэрмагам «Беларусь» таксама шмат сілавікоў.

16:05 18.10.2020

Менск: пратэстоўцы дайшлі да кардону сілавікоў і разьвярнуліся назад

Сілавікі перакрылі праспэкт у бок выезду з гораду, не пускаюць людзей да «Аўтазаводзкай».

Галава калёны наблізілася да кардону сілавікоў, які стаяць за скрыжаваньнем з вуліцай Куляшова. У ім 3 вадамёты, аўтазакі, сыстэма «Рубеж», сілавікі са шчытамі. Большасьць пратэстоўцаў, дайшоўшы да кардону, разварочваецца і ідзе назад.

16:06 18.10.2020

Берасьце: каля сотні чалавек ідуць маршам па горадзе

16:11 18.10.2020

Горадня: пратэстоўцы гуляюць па Савецкай

Пратэстоўцы працягваюць хадзіць туды-сюды па Савецкай вуліцы. За імі назірае шмат міліцыянтаў, пакуль нікога не чапаюць.

16:16 18.10.2020

Менск: супраць пратэстоўцаў ужылі сьвятлашумавую гранату, чуваць гукі стрэлаў

На Партызанскім праспэкце ў раёне ўнівэрмагу «Беларусь» супраць пратэстоўцаў была выкарыстаная сьвятлашумавая граната. Каля гатэля «Турыст» чуваць гукі стрэлаў.

Пад гатэлем «Турыст» стаяць тры мікрааўтобусы з амапаўцамі ў чорнай форме. Яны са зброяй і стралялі (магчыма, у паветра). Вакол іх сабраліся пратэстоўцы.

Мяркуючы па здымках Onliner.by, сілавікі стралялі ў бок пратэстоўцаў з стрэльбаў. Баявымі ці халастымі, невядома. Але пра пацярпелых пакуль не паведамлялі. На кадрах «Белсату» бачныя снарады-хлапушкі, слабейшыя за сьвятлошумавыя гранаты.

16:19 18.10.2020

Менск: закрылі некалькі станцый мэтро

У Менску закрылі станцыі мэтро «Трактарны завод», «Партызанская» і «Аўтазаводзкая», па-ранейшаму закрытыя «Пралетарская» і «Першамайская».

Таксама застаюцца закрытымі «Пралетарская» і «Першамайская». Затое адкрылі «Кастрычніцкую/Купалаўскую» і «Нямігу».

16:21 18.10.2020

Менск: калёна рушыла ў бок цэнтру

Калёна рушыць па Партызанскім праспэкце ў бок цэнтру. Які далей маршрут, невядома.

У раёне дому нумар 87 па Партызанскім праспэкце здарыўся такі выпадак. За калёнай ехалі амапаўцы ў бусах, спыніліся і выйшлі, каб затрымліваць пратэстоўцаў. Людзі натоўпам пайшлі ў іх бок, сілавікі заскочылі ў машыны і зьехалі. Гэта выклікала хваляваньне ў калёне.

За мостам на скрыжаваньні з вуліцай Пляханава ізноў кардон сілавікоў з аўтамабіляў. Цяпер аўтамабілі разьяжджаюцца. Пратэстоўцы вырашаюць, куды рушыць далей.

16:26 18.10.2020

У Гомлі зноў «затрыманьні бяз акцыі»

У Гомлі людзі хадзілі па вуліцы Савецкай, і іх адвольна затрымліваў АМАП. Жыхарка вуліцы Працоўнай, што ў цэнтры гораду, стала сьведкай, як АМАП гнаўся за групай маладых людзей. Аднаго зь іх яны павалілі на зямлю, скруцілі.

Каля вуліцы Камунараў міліцыя затрымала дзьвюх жанчын зь бел-чырвона-белымі парасонамі.

На вуліцы Жаркоўскага затрымалі грамадзкага актывіста Валера Сьляпухіна. Цяпер у Цэнтральным РАУС — ня менш як 7 затрыманых.

16:30 18.10.2020

16:40 18.10.2020

Менск: сілавікі рушылі ў бок Аўтазаводзкай

16:47 18.10.2020

Менск: пратэстоўцы пайшлі ў бок Серабранкі

Калёна пратэстоўцаў дайшла ды плошчы Ванеева, там вялікая частка ўдзельнікаў акцыі пратэсту зьвярнула ў бок Серабранкі і ўжо падыходзіць да аўтавакзалу «Ўсходні».

Частка людзей пачала разыходзіцца, піша Tut.by.

16:49 18.10.2020

Затрыманьні ў Берасьці

16:58 18.10.2020

Міліцыя адмаўляе ўжываньне сьвятлашумавых гранат

Міліцыя Менску заявіла РИА Новости, што сілавікі некалькі разоў стралялі ў паветра гумовымі кулямі, бо дэманстранты кідалі ў іх камяні.

А вось сьветлашумавыя гранаты на несанкцыянаванай акцыі пратэсту ў Мінску ў нядзелю не ўжываліся, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе ГУУС Менгарвыканкаму.

Тым часам калёна пратэстоўцаў цяпер рушыць па праспэкце Ракасоўскага.

17:08 18.10.2020

Інтэрфакс: на маршы ў Менску — звыш 30 тысяч чалавек

Паводле ацэнкі агенцтва, колькасьць удзельнікаў акцыі перавысіла 30 тысячаў чалавек. Затрымалі агулам каля 50 чалавек.

Праваабаронцам «Вясны» вядомыя імёны 44 затрыманых 18 кастрычніка па ўсёй краіне, сьпіс дапаўняецца.

17:09 18.10.2020

Затрыманьні журналістаў працягваюцца

У Берасьці затрымалі фатографа «Бинокля» і «Брестской газеты» Рамана Чмеля і журналіста-пазаштатніка «Брестской газеты» Максіма Хлябца, паведамляе БАЖ.

17:21 18.10.2020

Спэцтэхніка ў Менску. Фота

Спэцтэхніка ўсё яшчэ катаецца па Менску. Вадамётаў пакуль не ўжывалі, але дарогі ўжо перагароджвалі браневікамі.

17:23 18.10.2020

Пратэстоўцы ідуць па праспэкце Ракасоўскага

17:30 18.10.2020

Менск: запрацавалі ўсе станцыі мэтро

У 17:20 запрацавалі ўсе станцыі мэтро, паведамляе Менскі мэтрапалітэн.

17:33 18.10.2020

Менск: удзельнікаў маршу паменела, яны разыходзяцца па дварах

Марш ужо прайшоў праспэкт Ракасоўскага. Галава калёны павярнула на вуліцу Малініна.

Людзей становіцца ўсё менш, яны разыходзяцца па дварах. ДАІ перакрыла праспект Ракасоўскага з боку вуліцы Малініна, паведамляе Tut.by.

17:43 18.10.2020

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG