Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Партызанскі марш» у Менску 18 кастрычніка
«Партызанскі марш» у Менску 18 кастрычніка

Дзясяткі тысяч выйшлі на «Партызанскі марш» у Менску. Што адбываецца ў Беларусі 18 кастрычніка

Што адбываецца ў Беларусі на 71-ы дзень пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. У нядзелі традыцыйна тысячы людзей выходзяць на пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў, гвалту сілавікоў і за вызваленьне палітычных вязьняў.

17:56 18.10.2020

Менск: кіроўцы на Ракасоўскага ўтварылі корак і не прапускаюць спэцтранспарт

17:59 18.10.2020

Менскі марш завяршыўся

Сёньняшні вялікі марш у Менску падышоў да завяршэньня. У раёне Малініна прыехала шмат тэхнікі зь сілавікамі. Людзі невялікімі групкамі разышліся, паведамляе Tut.by.

Працягваюцца асобныя кропкавыя затрыманьні людзей на вуліцах.

Праваабаронцам цяпер вядомыя імёны 70 затрыманых у розных гарадах, сьпіс абнаўляецца.

18:18 18.10.2020

Зьбіты сілавікамі мянчук зьехаў на лячэньне

Максім Харошын, якога сілавікі моцна зьбілі падчас затрыманьня, паехаў на рэабілітацыю за мяжу, але кажа, што абавязкова вернецца.

18:28 18.10.2020

Віцебскія дактары запісалі відэазварот да ўладаў

Яны запатрабавалі расказаць праўду пра COVID-19, прыцягнуць да адказнасьці супрацоўнікаў МУС, якія перавысілі свае паўнамоцтвы, спыніць перасьлед з палітычных матываў.

«Мы ня згодныя з тым, каб сілавыя структуры зьдзекаваліся зь мірных людзей, білі іх і забівалі».

18:53 18.10.2020

Як у розных раёнах Менску «сустракалі» сілавікоў пасьля маршу

19:00 18.10.2020

Як выглядаў Менскі марш з дрона

19:02 18.10.2020

У Горадні акцыю пратэстоўцаў закрылі на пешаходнай вуліцы

Каля ста пратэстоўцаў сабраліся на Савецкай вуліцы ў Горадні. Уваходы на вуліцу перакрылі сілавікі, затрыманьняў не было відаць.

  • Савецкую плошчу, дзе пратэстоўцы зьбіраліся некалькі мінулых выходных падчас кірмашу, перакрылі. Уваходы туды пільнавалі міліцыянты. Каля 100–200 гарадзенцаў прыйшлі на Савецкую вуліцу.
  • Жанчыны гулялі з кветкамі і бела-чырвонымі парасонамі.
  • Калёна хадзіла туды-сюды па вуліцы. Пратэстоўцы скандавалі «Жыве Беларусь», пляскалі ў ладкі, уключалі пратэставую музыку. Міліцыянты папярэджвалі іх, што мерапрыемства недазволенае.
  • На вуліцы знаходзілася шмат «ціхароў», міліцэйскае кіраўніцтва. АМАП у шаломах перакрыў уваходы на вуліцу. Аднак нікога не чапалі. Калі пайшоў дождж, людзі разышліся па крамах і кавярнях. Не было відаць, каб некага затрымлівалі.
19:03 18.10.2020

Гумовыя кулі і пэтарды на фота

Падчас менскага маршу сілавікі ўжывалі пэтарды і гумовыя кулі.

19:22 18.10.2020

Онлайн-трансьляцыя скончаная.

Выніковы рэпартаж зь Менскага маршу можна пачытаць тут.

За ўсімі апошнімі навінамі сачыце ў Тэлеграме Свабоды!

XS
SM
MD
LG