Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Партызанскі марш» у Менску 18 кастрычніка
«Партызанскі марш» у Менску 18 кастрычніка

Дзясяткі тысяч выйшлі на «Партызанскі марш» у Менску. Што адбываецца ў Беларусі 18 кастрычніка

Што адбываецца ў Беларусі на 71-ы дзень пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. У нядзелі традыцыйна тысячы людзей выходзяць на пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў, гвалту сілавікоў і за вызваленьне палітычных вязьняў.

19:22 18.10.2020

Онлайн-трансьляцыя скончаная.

Выніковы рэпартаж зь Менскага маршу можна пачытаць тут.

За ўсімі апошнімі навінамі сачыце ў Тэлеграме Свабоды!

19:03 18.10.2020

Гумовыя кулі і пэтарды на фота

Падчас менскага маршу сілавікі ўжывалі пэтарды і гумовыя кулі.

19:02 18.10.2020

У Горадні акцыю пратэстоўцаў закрылі на пешаходнай вуліцы

Каля ста пратэстоўцаў сабраліся на Савецкай вуліцы ў Горадні. Уваходы на вуліцу перакрылі сілавікі, затрыманьняў не было відаць.

  • Савецкую плошчу, дзе пратэстоўцы зьбіраліся некалькі мінулых выходных падчас кірмашу, перакрылі. Уваходы туды пільнавалі міліцыянты. Каля 100–200 гарадзенцаў прыйшлі на Савецкую вуліцу.
  • Жанчыны гулялі з кветкамі і бела-чырвонымі парасонамі.
  • Калёна хадзіла туды-сюды па вуліцы. Пратэстоўцы скандавалі «Жыве Беларусь», пляскалі ў ладкі, уключалі пратэставую музыку. Міліцыянты папярэджвалі іх, што мерапрыемства недазволенае.
  • На вуліцы знаходзілася шмат «ціхароў», міліцэйскае кіраўніцтва. АМАП у шаломах перакрыў уваходы на вуліцу. Аднак нікога не чапалі. Калі пайшоў дождж, людзі разышліся па крамах і кавярнях. Не было відаць, каб некага затрымлівалі.
19:00 18.10.2020

Як выглядаў Менскі марш з дрона

18:53 18.10.2020

Як у розных раёнах Менску «сустракалі» сілавікоў пасьля маршу

18:28 18.10.2020

Віцебскія дактары запісалі відэазварот да ўладаў

Яны запатрабавалі расказаць праўду пра COVID-19, прыцягнуць да адказнасьці супрацоўнікаў МУС, якія перавысілі свае паўнамоцтвы, спыніць перасьлед з палітычных матываў.

«Мы ня згодныя з тым, каб сілавыя структуры зьдзекаваліся зь мірных людзей, білі іх і забівалі».

18:18 18.10.2020

Зьбіты сілавікамі мянчук зьехаў на лячэньне

Максім Харошын, якога сілавікі моцна зьбілі падчас затрыманьня, паехаў на рэабілітацыю за мяжу, але кажа, што абавязкова вернецца.

17:59 18.10.2020

Менскі марш завяршыўся

Сёньняшні вялікі марш у Менску падышоў да завяршэньня. У раёне Малініна прыехала шмат тэхнікі зь сілавікамі. Людзі невялікімі групкамі разышліся, паведамляе Tut.by.

Працягваюцца асобныя кропкавыя затрыманьні людзей на вуліцах.

Праваабаронцам цяпер вядомыя імёны 70 затрыманых у розных гарадах, сьпіс абнаўляецца.

17:56 18.10.2020

Менск: кіроўцы на Ракасоўскага ўтварылі корак і не прапускаюць спэцтранспарт

17:43 18.10.2020

17:33 18.10.2020

Менск: удзельнікаў маршу паменела, яны разыходзяцца па дварах

Марш ужо прайшоў праспэкт Ракасоўскага. Галава калёны павярнула на вуліцу Малініна.

Людзей становіцца ўсё менш, яны разыходзяцца па дварах. ДАІ перакрыла праспект Ракасоўскага з боку вуліцы Малініна, паведамляе Tut.by.

17:30 18.10.2020

Менск: запрацавалі ўсе станцыі мэтро

У 17:20 запрацавалі ўсе станцыі мэтро, паведамляе Менскі мэтрапалітэн.

17:23 18.10.2020

Пратэстоўцы ідуць па праспэкце Ракасоўскага

17:21 18.10.2020

Спэцтэхніка ў Менску. Фота

Спэцтэхніка ўсё яшчэ катаецца па Менску. Вадамётаў пакуль не ўжывалі, але дарогі ўжо перагароджвалі браневікамі.

17:09 18.10.2020

Затрыманьні журналістаў працягваюцца

У Берасьці затрымалі фатографа «Бинокля» і «Брестской газеты» Рамана Чмеля і журналіста-пазаштатніка «Брестской газеты» Максіма Хлябца, паведамляе БАЖ.

17:08 18.10.2020

Інтэрфакс: на маршы ў Менску — звыш 30 тысяч чалавек

Паводле ацэнкі агенцтва, колькасьць удзельнікаў акцыі перавысіла 30 тысячаў чалавек. Затрымалі агулам каля 50 чалавек.

Праваабаронцам «Вясны» вядомыя імёны 44 затрыманых 18 кастрычніка па ўсёй краіне, сьпіс дапаўняецца.

16:58 18.10.2020

Міліцыя адмаўляе ўжываньне сьвятлашумавых гранат

Міліцыя Менску заявіла РИА Новости, што сілавікі некалькі разоў стралялі ў паветра гумовымі кулямі, бо дэманстранты кідалі ў іх камяні.

А вось сьветлашумавыя гранаты на несанкцыянаванай акцыі пратэсту ў Мінску ў нядзелю не ўжываліся, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе ГУУС Менгарвыканкаму.

Тым часам калёна пратэстоўцаў цяпер рушыць па праспэкце Ракасоўскага.

16:49 18.10.2020

Затрыманьні ў Берасьці

16:47 18.10.2020

Менск: пратэстоўцы пайшлі ў бок Серабранкі

Калёна пратэстоўцаў дайшла ды плошчы Ванеева, там вялікая частка ўдзельнікаў акцыі пратэсту зьвярнула ў бок Серабранкі і ўжо падыходзіць да аўтавакзалу «Ўсходні».

Частка людзей пачала разыходзіцца, піша Tut.by.

16:40 18.10.2020

Менск: сілавікі рушылі ў бок Аўтазаводзкай

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG