Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад пачатку пратэстаў у Беларусі ва Ўкраіну пераехала каля 1200 беларускіх IT-спэцыялістаў


Пра гэта расказаў DW намесьнік міністра па лічбавай трансфармацыі Ўкраіны Аляксандар Барнякоў.

«У нас ёсьць гарачая лінія, і мы фіксуем, што каля тысячы IT-спэцыялістаў перасеклі мяжу, у той час як у жніўні было каля двухсот. Плынь расьце, таму што сытуацыя не супакойваецца», — адзначыў ён.

Некаторыя беларускія IT-кампаніі таксама задумваюцца аб пераносе сваіх офісаў ва Ўкраіну. На дадзены момант вядуцца перамовы з 15 беларускімі фірмамі, якія вырашылі стварыць прадстаўніцтва, паведаміў Барнякоў. А вядомая кампанія PandaDoc, якая распрацоўвае праграмнае забесьпячэньне для аўтаматызацыі дакумэнтазвароту, ужо прыняла такое рашэньне.

Адзін такі спэцыяліст прадукуе ў сярэднім каля 100 000 даляраў у год дададзенай вартасьці, кажа DW дырэктар Інстытуту сацыяльна-эканамічнай трансфармацыі Ільля Несхадоўскі. «Калі прыехала 1200 спэцыялістаў, то, груба кажучы, атрымліваецца 120 млн даляраў на год дадатковых паступленьняў валюты ва Ўкраіну», — падкрэсьліў экспэрт. Заробак айцішнікаў — ад 2 да 7 тысяч даляраў у месяц, частка зь якіх будзе заставацца ва Ўкраіне, дадае Несхадоўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG