Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўжо ёсьць выпадкі, калі зь семʼяў пратэстоўцаў забіралі дзяцей


Гэта вынікае з інтэрвію прадстаўніка Генпракуратуры, паказанага на БТ.

Што сказаў у эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» начальнік аддзелу Генэральнай пракуратуры па наглядзе за выкананьнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Аляксей Падвойскі:

  • Больш як з 400 дзецьмі і іх бацькамі правялі тлумачальныя гутаркі, 300-м вынесьлі папярэджаньні.
  • Ёсьць выпадкі, калі ў бацькоў забіралі дзяцей. Паводле прадстаўніка пракуратуры, тыя бацькі нападпітку і сыстэмна ўдзельнічалі ў несанкцыянаваных акцыях і злоўжывалі алькаголем дома.
  • Мэта дзяржавы была абараніць дзіця, а з бацькамі праводзіцца «паглыбленая рэабілітацыйная праца», — сказаў Падвойскі.

Канкрэтных прыкладаў чыноўнік не прывёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG