Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах разьбілі вакно пракуратуры, завялі крымінальную справу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Баранавічах уначы невядомыя кінулі бляшанку ў вакно пракуратуры. Заведзеная крымінальная справа, шукаюць, хто гэта зрабіў, піша Сьледчы камітэт.

Паводле сьледзтва, невядомыя закінулі бляшанку з вадкасьцю і тканінай у вакно Баранавіцкай міжраённай пракуратуры, шыба разьбілася.

Завялі крымінальную справу за хуліганства. Паводле ч. 3 арт. 339 вінаватым пагражае ад трох да 10 гадоў турмы.

8 кастрычніка паведамлялі пра начны падпал дзьвярэй у пракуратуры Жодзіна. Па гэтым факце завялі крымінальную справу за хуліганства, правялі экспэртызы, апыталі відавочцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG