Менск: ля кінатэатра «Перамога» ланцуг АМАПу
Вуліцу Камсамольскую ў раёне кінатэатра «Перамога» перакрыў ланцуг апамапаўцаў, ён расьцягнуўся ажно да вуліцы Леніна і плошчы Свабоды.
Параненыя падчас разгону акцыі пратэсту ў Менску. Фота
Міліцыя пацьвердзіла, што ў Менску выкарыстоўвалі сьветлашумавыя гранаты
Міліцыя пацьвердзіла выкарыстаньне сьвятлашумавых гранатаў расейскаму РИА Новости, хоць яшчэ нядаўна адмаўляла. Раней сілавікі таксама пацьвердзілі выкарыстаньне вадамётаў у Менску.
Менск: на Машэрава працуе вадамёт, людзей адціскаюць
На праспэкце Машэрава, каля гатэлю «Плянэта», сабралася шмат людзей. Яны стаяць на дарозе і скандуюць: «Сабачку». На праспэкце Пераможцаў у дварах затрымліваюць людзей, паведамляе Tut.by.
Па Машэрава сілавікі выстаўляюць ачапленьне, стаяць машыны з агароджай «Рубеж», вадамёт, сілавікі са шчытамі. Працуе вадамёт, людзей адціскаюць па Машэрава ў бок жылога комплексу «Каскад» на Кальварыйскай.
Па Кальварыйскай шматтысячная калёна рухаецца каля будынку журфака БДУ.
Менск: шматтысячная калёна рухаецца па Кальварыйскай
Па вуліцы Кальварыйскай ідзе калёна ў 30 тысяч чалавек. Каля «Кароны» да яе далучылася калёна, якая прыйшла ад Стэлы «Менск – горад герой».
Жорсткія затрыманьні ў Менску. ВІДЭА
У Беларусі працягваюць затрымліваць журналістаў
Працягваюцца затрыманьні журналстаў. У Берасьці затрымалі журналістаў Мілану Харытонаву і Алеся Ляўчука.
У Горадні затрымалі журналістку Hrodna.life Алену Кавальчук.
У Менску, падобна, затрымалі журналістку «Нашай нівы» Ірэну Кацяловіч. Ля стэлы бачылі затрыманьне дзяўчыны са сьветлымі валасамі ў камізэльцы «Прэса». Цяпер Ірэна не здымае слухаўку.
Менск: ля Стэлы цяпер
Менск: шматтысячная калёна дайшла да Кальварыйскіх могілак
У Менску галава шматтысячнай калёны дайшла да Кальварыйскіх могілак.
Чытачы «Нашай нівы» тым часам паведамляюць, што ў хвасьце калёны затрымліваюць і б'юць людзей.
Горадня: пратэстоўцы ідуць маршам па горадзе
Горадня: пачаліся затрыманьні
У Горадні на Савецкай да пратэстоўцаў на аўтобусах пад'ехалі сілавікі, пачаліся затрыманьні.
Менск: перакрыты практычна ўвесь цэнтар гораду
Менск: сілавікі заблякаваныя ў заторы
У Менску спэцтэхніка зь сілавікамі стаіць на праспэкце Машэрава. Яны ня могуць дагнаць калёну пратэстоўцаў, бо заблякаваныя ў заторы.
Сілавікі выйшлі са спэцтранспарту і пайшлі пешкі.
Менск: затрыманьні на Нямізе
Ля «Макдональса» на Нямізе «ціхары» затрымлівалі людзей.
З боку Гарадзкога валу ў бок Раманаўскай слабады праехалі 6 аўтобусаў зь сілавікамі.
Менск: на Кальварыйскую прыехалі вадамёты
У раёне станцыі мэтро Пушкінская вадамёты дагналі калёну пратэстоўцаў, якая ідзе па Кальварыйскай і ўдарылі ў хвост калёны. Частка людзей схавалася ў дварах. Карэспандэнт «Нашай нівы» паведамляе, што дэманстрантаў у раёне Пушкінскай разганяюць са стралянінай. Частку пратэстоўцаў атачылі каля адміністрацыі Фрунзэнскага раёну (між Кальварыяй і „Каскадам“).
Тым часам на вуліцы Багдановіча ўтварылася яшчэ адна вялікая калёна, якая рухаецца ў бок Нямігі.
Па Кальварыйскай каля «Каскаду» ідзе іншая 10-тысячная калёна ў бок Пушкінскай. Да іх ня можа далучыцца яшчэ адна калёна з тысячамі чалавек — іх сілавікі не пусьцілі на мост каля «Кароны».
Віцебск: сілавікі разганяюць пратэстоўцаў
Менск: паведамляюць пра выбухі ў раёне стэлы
Карэспандэнт «Белсату» зноў чуў выбух у раёне стэлы. Onliner.by піша, што выбух быў надзвычай моцны.
Да месца выбуху каля стэлы едуць «хуткія», піша Tut.by.
Акцыя ў Берасьці: людзі сабраліся ў цэнтры
Менск: пратэсты не спыняюцца, нягледзячы на спробы сілавікоў разагнаць людзей
На падыходзе да Кальварыйскіх могілак разагналі другую калёну, якая ішла ў бок Пушкінскай. Паведамляюць пра хапун у дварах на Альшэўскага і Прытыцкага. Ля Кальварыйскіх могілак па людзях б'юць вадамёты. Па людзях страляюць сярод іншага пэйнтбольнымі шарыкамі, піша Tut.by.
На ўваход і выхад закрылі станцыю мэтро «Пушкінская».
Там часам, паводле «Эўрарадыё», зьявілася яшчэ адна калёна пратэстоўцаў: яна ідзе па Нававіленскай у бок Арлоўскай. Да яе ўжо едуць аўтазакі.
Праваабаронцам вядомыя прозьвішчы ўжо больш за 100 затрыманых 11 кастрычніка
Праваабарончы цэнтар «Вясна», які зьбірае інфармацыю пра затрыманых удзельнікаў і ўдзельніц мірных акцый пратэсту, мае зьвесткі ўжо пра больш чым сотню затрыманых падчас акцый пратэсту ў розных гарадах Беларусі 11 кастрычніка. Сьпіс дапаўняецца.
Сярод затрыманых мінімум 35 супрацоўнікаў СМІ. У Менску затрыманыя 20 журналістаў, у Горадні — 5, Віцебску — 4, Гомлі — 3, Берасьці — 2, Магілёве — 1, паведамляе БелаПАН.