Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румынія стала дзявятай краінай Эўразьвязу, якае адклікае пасла зь Менску


Багдан Аўрэску
Багдан Аўрэску

Пра гэта ў твітэры паведаміў міністар замежных справаў гэтай краіны Багдан Аўрэску.

«Вырашылі адклікаць нашага пасла ў Беларусі для кансультацыяў на знак салідарнасьці зь Літвой і Польшчай — напісаў міністар. — Беларусь павінна разумець, што выкарыстаньне дыпляматычнага ціску на дзяржавы – чальцы ЭЗ не дапаможа дыялёгу і не прынясе станоўчых вынікаў».

Раней пра адкліканьне паслоў зь Менску на знак з фактычна высланымі амбасадарамі Польшчы і Літвы заявілі шэсьць краін Эўразьвязу — Баўгарыя, Нямеччына, Латвія, Славаччына, Чэхія і Эстонія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG