Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Бабруйску апраўдаў журналіста, які да таго ўжо адседзеў тры дні 


Акцыя пратэсту ў Бабруйску
Акцыя пратэсту ў Бабруйску

Судзьдзя Алена Гормаш закрыла справу карэспандэнта «Вечернего Бобруйска» Дзяніса Носаваз прычыны браку правапарушэньня. ​

Інтарэсы журналіста абараняў адвакат Аляксандар Рыжкоў. Паводле Дзяніса Носава, «узорная прамова юрыста не пакінула абвінавачаньню ніводнага шанцу, каб пакараць журналіста за выкананьне прафэсійных абавязкаў».

4 кастрычніка падчас мірнага мітынгу ў Бабруйску затрымалі чатырох журналістаў, якія асьвятлялі падзею. Цягам гэтага тыдня іх судзяць за ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».

Дзяніса Носава адпусьцілі з ізалятару часовага ўтрыманьня пасьля сканчэньня 72 гадзін папярэдняга затрыманьня. Першае паседжаньне суду адбылося 7 кастрычніка, другое — 9 кастрычніка.

Пакуль ён адзіны апраўданы. Фатографа Юрыя Камісарава, які супрацоўнічае з парталам Bobr.by, пакаралі 7 днямі арышту. Даты судоў над карэспандэнткай онлайн-газэты «Бобруйский курьер» Марынай Маўчанавай і карэспандэнткай парталу Bobr.by Алесяй Лацінскай пакуль ня вызначаныя.

Тым часам ня выключаны іх удзел у крымінальнай справе. Пакуль Дзяніс Носаў быў у ізалятары, апэратыўнікі ўчынілі ў ягоным доме ператрус, забралі тэхніку.

7 кастрычніка прайшоў ператрус у кватэры Марыны Маўчанавай. Адзін зь міліцыянтаў патлумачыў: журналістаў падазраюць у падпале пастарунку — заведзеная крымінальная справа аб пажары 28 верасьня на грамадзкім пункце аховы правапарадку.

Праваахоўнік заявіў, што ператрусы пройдуць ува ўсіх журналістаў, затрыманых на нядзельнай акцыі. Усіх іх ужо дапыталі сьледчыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG