Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАК адгукнуўся на зварот спартоўцаў Беларусі. Ня выключаныя санкцыі


Томас Бах
Томас Бах

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) будзе расьсьледаваць магчымыя парушэньні Алімпійскай хартыі ў Беларусі, заявіў кіраўнік МАК Томас Бах, паведаміла ТАСС.

Бах адзначыў, што МАК заўсёды будзе сачыць за тым, каб правы спартоўцаў не парушаліся, пры гэтым ён падкрэсьліў, што арганізацыя ня мае намеру ўплываць на палітыку дзяржаў.

Пра тое, што МАК працягне расьсьледаваньне магчымай дыскрымінацыі беларускіх спартоўцаў за палітычныя погляды (гэта зьяўляецца парушэньнем Алімпійскай хартыі), Томас Бах заявіў журналістам у сераду.

Кіраўніком нацыянальнага алімпійскага камітэту (НАК) Беларусі зьяўляецца Аляксандар Лукашэнка.

«За апошнія тыдні мы атрымалі шмат лістоў ад спартоўцаў і журналістаў, якія выклікаюць у нас трывогу аб магчымым палітычным умяшаньні ў спорт НАК Беларусі і спартовых фэдэрацый, якія ў яго ўваходзяць. МАК 26 верасьня выслаў ліст кіраўніку НАК Беларусі, каб атрымаць запэўніваньні ў тым, што беларускія спартоўцаў працягваюць падрыхтоўку да гульняў у Токіё і Пэкіне, нягледзячы на іх жаданьне выказаць стаўленьне да тых няпростых падзеяў, якія адбываюцца ў краіне», — заявіў Бах.

«Вы ведаеце, што мы грамадзкая, недзяржаўная арганізацыя, наш мандат абмяжоўваецца спортам, мы ня можам зьмяняць законы краін і кіраваць дзяржаўнымі органамі ў краінах. Але мы вельмі ўважліва сочым, каб НАК любой краіны паважаў прынцыпы Алімпійскай хартыі, каб усе спартоўцаў маглі карыстацца правамі, якія ў ёй прапісаныя, і не дыскрымінавацца за іх палітычныя погляды. Выканкам вырашыў, што працягне расьсьледаваньне гэтай справы, каб пераканацца, што Алімпійская хартыя не парушаецца», — сказаў прэзыдэнт МАК.

Таксама Бах адзначыў, што НАК Беларусі можа сутыкнуцца з санкцыямі ў выпадку выяўленьня парушэньняў Алімпійскай хартыі.

«Выканкам павінен прымаць рашэньні, грунтуючыся на Алімпійскай хартыі, якая даволі дакладна рэглямэнтуе правілы. Калі будуць выяўлены парушэньні Алімпійскай хартыі, выканкам можа прыняць тыя ці іншыя санкцыі. Галоўнае для нас — абараніць інтарэсы спартоўцаў», — сказаў Томас Бах.

Вядомыя беларускія спартоўцы напісалі ліст на імя прэзыдэнта Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) Томаса Баха, у Выканаўчую раду МАК і ў Камісію спартоўцаў МАК, у якім папрасілі зьвярнуць увагу на дыскрымінацыю з палітычных матываў 22 беларускіх атлетаў на фоне пратэстаў.

Ліст перадаў РБК прэс-сакратар Свабоднага аб’яднаньня спартоўцаў Беларусі SOS BY Яўген Мядзьведзеў.

«Тыя, хто ня згодны з палітыкай уладаў і з ужываньнем сілы, зазналі розныя формы псыхалягічнага гвалту і дыскрымінацыі з боку дзяржаўных органаў, уключаючы [Нацыянальны алімпійскі камітэт] НАК і Міністэрства спорту Беларусі. Гаворка ідзе пра звальненьні, адхіленьні ад спаборніцтваў, у на ўдзел у спаборніцтвах зборных камандаў», — гаворыцца ў дакумэнце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG