Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Улада спрабуе зламіць і зьнішчыць беларускі народ». Відэазварот студэнтаў Унівэрсытэту культуры


Студэнцкая «сядзячая акцыя» пратэсту, ілюстрацыйнае фота
Студэнцкая «сядзячая акцыя» пратэсту, ілюстрацыйнае фота

Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтва зьвярнуліся да народу і дзейнай улады. Маладая Беларусь супраць гвалту, канстатуюць яны.

«Улада спрабуе зламіць і зьнішчыць беларускі народ, — па чарзе кажуць студэнты вышэйшай навучальнай установы. — Але ён прадэманстраваў сваю моц і веліч».

Як адзначаюць прамоўцы ў адмысловым відэазвароце на фоне сваёй альма-матэр, беларусы заўсёды былi сумленным народам з высокiмi маральнымi каштоўнасьцямi. І ўладам трэба з гэтым лічыцца.

Апошнім часам студэнты па ўсёй краіне выходзяць на так званыя сядзячыя акцыі, пратэстуючы супраць беспрычыннага гвалту над іхнымі сябрамі, затрыманьняў і арыштаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG