Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт адмовіўся заводзіць справу супраць Лукашэнкі за захоп улады


Юрась Губарэвіч на мітынгу ў Менску, на плошчы Незалежнасьці, 25 жніўня 2020 году.
Юрась Губарэвіч на мітынгу ў Менску, на плошчы Незалежнасьці, 25 жніўня 2020 году.

Палітык Юры Губарэвіч атрымаў са Сьледчага камітэту адказ на свой зварот з ініцыятывай завесьці справу паводле ч. 3 арт. 357 КК (Змова або іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады, якія прывялі да гібелі людзей цi зьвязаныя з забойствам) у дачыненьні да грамадзяніна Аляксандра Лукашэнкі.

Адказ на свой зварот Губарэвіч ад начальніка галоўнага ўпраўленьня працэсуальнага кантролю СК Сяргея Цішука. У адказе гаворыцца, што зварот Губарэвіча «носіць агульны характар», па выніках яго разгляду падставаў да крымінальнай справы не пабачылі.

«Можна зразумець чаму. Бо па гэтым артыкуле і добрую палову супрацоўнікаў СК давядзецца прыцягнуць у якасьці саўдзельнікаў. На думку СК зварот (насамрэч была пададзена заява) носіць агульны характар. Напэўна лічаць, што фактаў і доказаў не дастаткова. Насамрэч доказная база напаўняецца кожны дзень. І справа абавязкова атрымае ход. Ужо пры новай уладзе», — напісаў Губарэвіч з гэтай нагоды ў Фэйсбуку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG