Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных спраў Літвы: «Рашучасьць беларускага народу адстойваць свабоду перад дэградаваным рэжымам беспрэцэдэнтная»


Лінас Лінкявічус, архіўнае фота
Лінас Лінкявічус, архіўнае фота

«Мужнасьць і рашучасьць народу Беларусі адстойваць праўду, свабоду і дэмакратыю перад дэградаваным адыходзячым рэжымам беспрэцэдэнтныя», — цытуе БелаПАН допіс міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса ў твітэры.

Лінкявічус адзначыў, што 27 верасьня стаў 50-м днём «беспрэцэдэнтных пратэстаў» у краіне. «Мы цьвёрда падтрымліваем беларусаў», — адзначыў ён і скончыў свой допіс воклічам «Жыве Беларусь!»

У нядзелю ў многіх гарадах Беларусі прайшлі маршы «Народная інаўгурацыя Ціханоўскай».

23 верасьня Лінкявічус назваў фарсам інаўгурацыю Лукашэнкі, якая прайшла ў той дзень.

«Які фарс. Падробленыя выбары. Падробленая інаўгурацыя. Былы прэзыдэнт Беларусі не становіцца менш былым. Ягоная нелегітымнасьць — гэта факт з усімі наступствамі, якія вынікаюць адсюль», — напісаў ён.

21 верасьня ён заявіў, што ўлады, якія сыходзяць, страцілі права «гаварыць, вырашаць або што-кольвек падпісваць ад імя беларускага народу».

18 верасьня міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей сказаў у адрас Лінаса Лінкявічуса «Мой калега, хай ён мне даруе, нагадвае мне дзецюка, які са скуры цяпер вылузваецца, каб больш за ўсіх выліць цэбар гразі на Беларусь».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG